Мінздароўя: За суткі 1862 выпадкі каранавіруса. Гэта рэкорд з канца студзеня
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1862 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1733 чалавекі
29 студзеня было 1867 выпадкаў, 30 студзеня — 1852, з лютага вышэй за 1800 не падымалася, а максімальна за ўвесь час было 1975 выпадкаў у сярэдзіне снежня.
З пачатку пандэміі 476 265 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 469 569.
За ўвесь перыяд памерлі 3735 чалавек
За мінулыя суткі выканана 19 442 тэсты.
Каментары