Грамадства

Яхты, другая сям’я, падарункі ад алігарха Дзерыпаскі. Выйшла расследаванне пра міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова

Спачатку журналісты «Важных историй», а потым і расследвальнікі ФБК Навальнага прысвяцілі свае матэрыялы міністру замежных спраў Сяргею Лаўрову. У Лаўрова рэпутацыя сярод расіян як прыстойнага палітыка. Таму яго паставілі на вяршыню спісу партыі «Единая Россия» на выбарах у Дзярждуму. Журналісты рушаць міф пра прыстойнасць.

Расследавальнікі сцвярджаюць, што Лаўроў жыве падвойным жыццём. У яго 50 гадоў афіцыйнага шлюбу, а на самай справе — таемная другая сям'я, палюбоўніца Святлана Палякова, заваленая дарагімі аўтамабілямі і элітнай нерухомасцю ў Маскве, Падмаскоўі і Лондане.

21-гадовая падчарка Лаўрова, дачка Паляковай, жыве ў Лондане, у кватэры ў суперэлітным раёне за 4,4 млн фунтаў.

Сямʼя Лаўрова і ягоныя нават дальнія родзічы лётаюць у службовыя камандзіроўкі разам з Лаўровым, хаця не працуюць у МЗС.

Святлана Палякова. Яна знялася ў эпізодзе кіно

Але галоўнае, гэта адносіны з алігархам Алегам Дзерыпаскам. «Лаўроў і яго сямʼя шмат гадоў знаходзяцца на ўтрыманні ў алігарха. Ён аплачвае ім адпачынак. Яны лётаюць на яго самалётах. Яны плаваюць на яго яхце і жывуць у яго дамах», — сцвярджаюць расследавальнікі.

Узамен Лаўроў лабіруе інтарэсы Дзерыпаскі: дапамагаў атрымаць амерыканскую візу, а калі ў кампаніі Дзерыпаскі паўстаў канфлікт з уладамі Гвінеі, Лаўроў паляцеў туды вырашаць пытанне (і дамогся свайго). Калі заходнія краіны ўвялі супраць Дзерыпаскі санкцыі, Лаўроў устаў на абарону алігарха. «Лаўроў гатовы і сусветную вайну развязаць дзеля спонсара сваёй сямʼі, зрабіўшы ўсіх расіян закладнікамі інтарэсаў Дзерыпаскі», — пішуць расследавальнікі.

«Іх сапраўднае жыццё — гэта другія семʼі, яхты, самалёты і палацы. Каралеўскае гламурнае жыццё за кошт алігархаў. Вось ідэалогія Пуціна. Гэта павінна быць напісана на плакатах «Единой России», — рэзюмуе ФБК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд13

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд13

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць