Турэмныя ўніверсітэты: баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову
Жанчыне, якая яму піша, ён спачатку адказаў па-руску. А другі ліст быў ужо па-беларуску. «Адразу ўспомніў дарогу ў свой родны горад Маладзечна, які вельмі люблю і ніколі не кіну», — піша ён у адказ на паштоўку.

36-гадовага Аляксея Кудзіна, заслужанага майстра спорту і чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, арыштавалі за тое, што ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 годзе.

Калі яго выпусцілі пад хатні арышт, ён змог пакінуць Беларусь.
Аднак ён быў паўторна арыштаваны ў студзені 2021 года, калі прыехаў з Францыі ў Расію, па запыце Мінска. У жніўні 2021 года яго асудзілі на два з паловай года калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў турме нумар 8, што ў Жодзіне.
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары