Культура

Будслаўскі касцёл цалкам накрыты часовым дахам, неўзабаве адновяцца набажэнствы

Пра ход рэстаўрацыйных работ парталу Catholic.by расказаў пробашч парафіі Дзмітрый Дубовік. 

«Мы зрабілі неабходную праектную дакументацыю, у адпаведнасці з ёй усталявалі кроквы і накрылі базіліку часовым дахам, — распавёў Дзмітрый Дубовік. — Новыя кроквы — гэта металічныя фермы, якія не толькі нясуць дах, але і з’яўляюцца своеасаблівымі сцяжкамі для скляпенняў у верхняй частцы будынка. Папярэднія кроквы з дрэва такой дадатковай функцыі не выконвалі: яны проста абапіраліся на сцены. Акрамя таго, яны стаялі часцей, а металічныя фермы даюць магчымасць зменшыць колькасць матэрыялу, што заўважна аблегчыла агульную вагу канструкцыі.

Да зімы мы накрылі касцёл часовым дахам з ацынкаванага прафіляванага насцілу. Зрабіць капітальны новы дах з медзі не атрымалася з дзвюх прычын: не хапала часу і сродкаў.

Для меднага даху, які, дарэчы, вельмі дорага каштуе, спатрэбяцца таксама драўляныя латы, і ўжо на іх будзе насцілацца чарнавы дах і медзь. Пакуль нашай задачай было накрыць скляпенне, якое і так моцна пацярпела ад вады падчас тушэння пажару і моцных дажджоў, якія часта ішлі сёлета. З гэтай задачай мы, дзякуй Богу, справіліся.

За ўсё, што было зроблена (а гэта сапраўды шмат), я шчыра дзякую ўсім ахвярадаўцам, якія збіралі на гэта сродкі, валанцёрам, якія дапамагалі разбіраць завалы, прыбіралі смецце і рабілі шмат іншай карыснай і патрэбнай працы, а таксама будаўнікам, які працуюць на касцёле без выходных вахтавым метадам.

Спадзяюся, што да ўрачыстасці Усіх Святых (яна адбываецца 1 лістапада — НН) мы пачнём маліцца ў касцёле», — падзяліўся планамі ксёндз Дзмітрый. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць