Навука і тэхналогіі

Amazon працуе над халадзільнікам з нейрасеткай: яна будзе сачыць за прадуктамі, прапаноўваць пакупкі і рэцэпты 

«Разумны» халадзільнік выкарыстоўвае тэхналогію машыннага зроку з бескасавых супермаркетаў Amazon Go.

«Разумны» халадзільнік ад Samsung. Фота Getty

Каманда інжынераў Amazon не менш за два гады працуе над праектам «разумнага» халадзільніка, які зможа самастойна распазнаваць прадукты, адсочваць іх прыдатнасць і колькасць, нагадваць аб пакупках, а таксама прадбачыць густы ўладальнікаў і прапаноўваць рэцэпты. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Amazon.

У адрозненне ад канкурэнтаў, уладальніку прылады ад Amazon не трэба будзе самастойна рэгістраваць прадукты ў сістэме або маркіраваць іх. Унутры халадзільніка ўсталяваныя відэакамеры пад кіраваннем нейрасеткі, якая ўжо працуе ў бяскасавых супермаркетах Amazon Go — там яна адсочвае, якія тавары наведвальнікі кладуць у кошыкі. Такім чынам, халадзільнік ад Amazon можа сам «разумець», што ляжыць на яго паліцах.

Супермаркет сеткі Amazon Go, які працуе без касіраў. Фота Amazon

Выкарыстоўваючы гэтую інфармацыю, халадзільнік будзе сачыць за тэрмінам прыдатнасці прадуктаў, апавяшчаць уладальніка аб хуткім яго заканчэнні, прапаноўваць рэцэпты з выкарыстаннем гэтых прадуктаў і дапамагаць заказваць іх у крамах Amazon Fresh і Whole Foods. Таксама прылада зможа збіраць статыстыку папулярнасці тавараў, прадбачыць густы ўладальніка і раіць яму патрэбныя прадукты.

Крыніцы паведамляюць, што Amazon не стварае халадзільнік «з нуля» — кампанія будзе супрацоўнічаць з адным з вытворцаў бытавой тэхнікі і абсталёўваць яго мадэлі ўласнымі тэхналогіямі. Сярод гэтых тэхналогій, хутчэй за ўсё, будзе і галасавы памочнік Alexa, які прысутнічае ва ўсіх бытавых прадуктах кампаніі накшталт тэлевізара і нядаўна выпушчанага хатняга робата.

Amazon выдаткоўвае на распрацоўку халадзільніка больш 50 мільёнаў даляраў у год, але няма гарантый, што прылада выйдзе на рынак. Праект цалкам могуць адмяніць з-за недасканалай працы нейрасеткі: па інфармацыі Insider, тэсціроўшчыкам прылады ў Індыі часта даводзіцца маркіраваць прадукты ўручную. Калі халадзільнік усё ж паступіць у продаж, то ён напэўна будзе нятанным — праект накіраваны на хатнія гаспадаркі з высокімі даходамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі51

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі51

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць