Літаратура

«А на хвосціку — сцяжок, А у лапках — піражок!». «Дзіцячыя вершы, якія Скурко піша ў турме, — шэдэўры»

«Надоечы трапіў мне на вочы дзіцячы вершык, які напісаў для свайго сына Андрэй Скурко. Вершык пра слана, які прыйшоў да дзеда жыць, — піша ветэран беларускай выдавецкай справы, у тым ліку дзіцячай літаратуры, Зміцер Санько. — Я быў прыемна здзіўлены арыгінальным сюжэтам і тонкім разуменнем дзіцячай псіхікі. А яшчэ — бліскучым валоданнем словам. Было такое адчуванне, што маеш справу з творам прызнанага мэтра, — нагэтулькі ўсё дасканала».

«Па нейкім часе азнаёміўся яшчэ з двума творамі — «Лось пазніўся» і «Добры воўк» — і зразумеў, што адчуванне не падманула мяне. Тры творы, і ўсе тры — шэдэўры!

Шаноўнае спадарства, віншую вас, а перадусім вашых дзяцей і ўнукаў: на небасхіле беларускай дзіцячай літаратуры — літаратуры вельмі багатай — узышло новае яскравае імя! А даражэнькаму Андрэю зычу здароўя і трываласці, каб ставала моцы не толькі перажыць усе нягоды, але і развіваць свой паэтычны талент», — піша Зміцер Санько.

Вось тут ніжэй тры вершы, якія згадвае Зміцер Санько. А таксама яшчэ адзін, з новага нумара часопіса «Дуду».

Мышка

Да Тамашыка ў госці
Бегла мышка, узняўшы хвосцік.
А на хвосціку — сцяжок,
А ў лапках — піражок!

Слон у дзеда

Дзверы гнуцца, столь дрыжыць —
Слон прыйшоў да дзеда жыць.
З лесу снежнага ўранку —
Вось бывае нечаканка!

Вуха ў кухні, хвост у спальні,
Левая нага ў вітальні —
У дзядулевай хацінцы
Так няпроста памясціцца.

Адзінока ўзімку дзеду,
Дык і рады ён суседу:
Слон на носе дровы носіць
І ў краму дзеда возіць.

Разважаюць дзед з сланом:
— Можа, нам пабольшыць дом?
…Абжывецца слон паціху,
Прывядзе яшчэ й сланіху.

Лось з пірагамі

Лось пазніўся,
лось ляцеў —
На цягнік паспець хацеў.
Спатыкнуўся,
зачапіўся,
Проста з горкі пакаціўся:
Уверх нагамі,
уніз рагамі —
У машыну з пірагамі —
Бух!
І цяпер паміж рагоў —
Трыццаць восем пірагоў!

Добры воўк

Добры воўк жыве ў лесе:
Ні да кога ён не лезе,
Не хапае, не кусае —
Ён слабых абараняе.
Зайчаняты, лісяняты,
Барсучкі і бабраняты
Лезуць смела на калені.
І крычыць у захапленні
Самы смелы барсучок:
«Пакатайце нас, ваўчок!»

Яны ўсё жыццё пісалі для вас, працавалі для людзей. Цяпер вы можаце напісаць для іх, вы можаце таксама зрабіць грашовы перавод.

Марціновіч Ягор Аляксандравіч
Скурко Андрэй Генадзевіч

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць