Грамадства

«Знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ». Зняволеным журналісткам завочна ўручылі Ляйпцыгскую прэмію за свабоду СМІ

У Ляйпцыгу завочна ўручылі прэмію за свабоду СМІ беларускім журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовой, якія адбываюць двухгадовы тэрмін зняволення ў калоніі. Прэмія была прысуджаная сёлета ў ліпені.

У Германіі адбылася цырымонія ўручэння Ляйпцыгскай прэміі за свабоду СМІ.

Адну з прэстыжных нямецкіх узнагарод у галіне сродкаў масавай інфармацыі завочна атрымалі ў пятніцу, 8 кастрычніка, беларускія журналісткі Кацярына Бахвалава, якая працавала пад псеўданімам Кацярына Андрэева, і Дар’я Чульцова, які цяпер адбываюць зняволенне ў калоніі.

Журналісткі сваёй працай «далі магчымасць пачуць голас свабоднай журналістыкі ў аўтакратычным рэжыме», гаворыцца ў заяве Фонду ў справах СМІ ашчаднай касы Ляйпцыгу.

За сваю працу 27-гадовая Бахвалава і 24-гадовая Чульцова «вымушаныя пакутаваць ад рэпрэсій рэжыму, як і многія іншыя» беларусы, сказана далей у заяве.

Фонд настойліва заклікаў улады Беларусі вызваліць журналістак.

Як адзначаецца ў заяве, узнагарода — гэта «знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ, а таксама дзеячам грамадзянскай супольнасці — ня толькі ў Беларусі». Грашовая частка прэміі складае 10 тысяч еўра кожнаму лаўрэату.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансляцыі для польскага тэлеканала, які прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім, з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі.

 Журналісткам прысудзілі два гады пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».

«Перадусім не хапае цябе» Паглядзіце, якія кранальныя лісты Ягор Марціновіч дасылае жонцы з турмы (і графік кахання!)

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць