Усяго патроху

Верасень пабіў рэкорды па колькасці кінутых і прыстроеных у добрыя рукі жывёл

Верасень адзначыўся для «Фаўны горада» самай вялікай з пачатку года колькасцю катоў і сабак, якіх туды здало насельніцтва.

Пра гэта Мінск-Навінам паведаміла дырэктар прадпрыемства Тамара Царыкоўская.

У «Фаўне горада» мяркуюць, што ў кастрычніку сюды таксама прывязуць нямала «хвастоў». Увосень актыўнасць «гаспадароў», якія насамрэч так і не здолелі імі стаць, заўсёды павышаецца: яны імкнуцца прыстроіць перад зімой непатрэбных гадаванцаў. Выбіраюць для гэтага часам вельмі хітрыя спосабы. Работнікі прадпрыемства перыядычна знаходзяць на парозе пакеты і скрынкі з чатырохногімі, іншым разам нават упрыгожаныя банцікамі і цыдулкамі аб тым, якая выдатная жывёла ўнутры.

— За верасень было адлоўлена 69 катоў, а насельніцтва здало 40 — у разы больш, чым у папярэднія месяцы, — прыводзіць даныя Т. Царыкоўская.

З сабакамі сітуацыя аналагічная: у першы месяц восені жыхары пакінулі на «Фаўне горада» 31 сабаку, хоць у папярэднія месяцы такім чынам сюды траплялі ад 6 да 16 сабак штомесяц.

Ёсць і пазітыўная статыстыка. У верасні з прадпрыемства ў новыя дамы або на ператрымкі з'ехалі 99 сабак і 117 катоў, што таксама пакуль рэкорд года.

Па стане на 12 кастрычніка ў клетках і вальерах «Фаўны горада» знаходзяцца 86 сабак і 36 катоў. І ім патрэбныя дом і клапатлівыя гаспадары. Жадаючым забраць з прадпрыемства пухнатага сябра варта мець пры сабе пашпарт, ланцужок для сабак, пераноску ці іншы кантэйнер для транспарціроўкі катоў, кацянят і шчанюкоў.

На прадпрыемстве дзейнічаюць абмежаванні па наведванні ў сувязі з каранавірусам. Так, па чацвяргах тут санітарны дзень і наведвальнікаў не прымаюць. У астатнія дні з 14:00 да 19:00 можна прыязджаць і забіраць сваіх жывёл, якія трапілі ў адлоў, з 17:30 да 19:00 — выбіраць сабе новага сябра. Важна памятаць аб захаванні масачнага рэжыму і сацыяльнага дыстанцыявання.

Нагадаем, у «Фаўны горада» ёсць уласны Telegram-канал, дзе публікуюць фатаграфіі хатніх жывёл, якія паступаюць туды, і інфармацыю пра іх. Гэты канал таксама можа быць карысны ў выбары гадаванца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць