Улада

«У вёсцы ёсць возера, там платы паставілі». Даведаліся, у чым прычына сваркі дачкі экс-міністра, што патрапіла на зліў былых сілавікоў

У злітым сёння аўдыя ад былых сілавікоў гаворка ішла пра «адпрацоўку» жыхара Дзяржынскага раёна Каліноўскага, «суседа дачкі міністра», сварка з якім і стала прычынай таго, што на самым высокім узроўні яго «папрасілі паставіць на месца». Як стала вядома «Наша Ніве», гаворка ў аўдыя ішла пра дачку былога міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца.

«Ну, тыпу перабітыя нумары. Падазрэнне. Нам каманда генерала, бл****, пад яго працаваць як паложана. У Копішава (прозвішча начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама — заўв. «НН») гэта на кантролі. Ну, вось трэба было неяк машыну забраць, вось і забралі. Прыдумалі. […]

Гэта ў міністра на кантролі стаіць. Там ён, бл****, сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі, так скажам. Там у іх вайна між сабой. Сказалі па ім папрацаваць, вось і ўсё — працуем», — ідзе гаворка падчас размовы. 

«Сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі. Задача — яго на месца паставіць». З'явіўся новы зліў ад былых сілавікоў

Як стала вядома «Нашай Ніве», гісторыя адбылася ў вёсцы Узрэчча Дзяржынскага раёну. 

Фігуранты гісторыі — жыхар вёскі 55-гадовы Анатоль Каліноўскі і сям'я Лагуновічаў — Аляксандр і Наталля. Наталля Лагуновіч — у дзявоцтве Заяц, дачка былога міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца. Зараз яе тата — старшыня Магілёўскага аблвыканкама. 

Леанід Заяц, былы міністр сельскай гаспадаркі. Фота: golk.by

У чым жа прычына сваркі людзей, якія жывуць побач? Дэталі іх канфлікту нам расказалі суседзі Каліноўскага і Лагуновічаў. 

«Сэнс у тым, што ў вёсцы ёсць возера, а там навокал платы паставілі — немагчыма да яго ўжо падысці, усё пазносілі, дзе раней людзі адпачывалі, рыбачыць ужо няма як.

Наталля, дачка былога міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца. Фота: сацыяльныя сеткі. 

Толік (Каліноўскі — Рэд.) пайшоў скардзіцца ў сельскі савет, маўляў, што ж гэта такое, чаму гэта ўсё забарыкадавалі, акупавалі, ні метра, ні паўметра не пакінулі, каб да вады прайсці.

Ну, вось з гэтага ўсё і пачалося, яго цяпер так ціснуць, што яму ўжо ні возера, нічога не хочацца», — расказалі «Нашай Ніве» жыхары вёскі. 

Дом Каліноўскага ў правым ніжнім кутку, дом Лагуновічаў — леваруч, з шэрым дахам. 

Сам Анатоль Каліноўскі пра гэтую гісторыю нічога не сказаў, сказаў толькі, што ў яго сапраўды арыштоўвалі машыну — вярнулі праз тры тыдні, а таксама што трое сутак правёў у ІЧУ. 

Адметна, што і Каліноўскі, і Лагуновіч ездзіць на аднолькавых аўто — Volvo XC90. 

Губернатарская дачка, Наталля Лагуновіч, пачуўшы пытанне «Нашай Нівы» пра сітуацыю, сказала, даслоўна: «Ой, усё, да пабачэння!» 

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць