Грамадства

Мужчыну асудзілі на тры гады «хіміі» за лайкі пад каментарамі пра міліцыянтаў, суддзю і Лукашэнку

Цяпер суды пачалі судзіць грамадзян і за лайкі, паведамляюць праваабаронцы.

Суд Нясвіжскага раёна 18 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе Андрэя Ломшы, якога вінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у паклёпе (арт. 188 КК), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (ст. 369 УК).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Гвозд, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў Сяргей Лыцін. Пацярпелымі па справе былі прызнаныя суддзя Брэсцкага абласнога суда Кацярына Груда, супрацоўнікі міліцыі Віктар Турчыновіч і Аляксандр Лісіца.

Паводле абвінавачвання, 17 жніўня 2020 года Андрэй Ломша ў «Аднакласніках» паставіў лайк на публікацыю карыстальніка Аляксандра Плескацэвіча пра камандзіра ўзвода ДАІ г. Баранавічы, капітана міліцыі Аляксандра Лісіцу наступнага зместу:

«Дарагія жыхары горада Баранавічы, калі вы ведаеце гэтага чалавека ці яго сваякоў, прашу перадаць, што такія мярзотнікі не павінны спаць спакойна, ён вельмі небяспечны для грамадства, яны збіваюць жорстка дзяцей і жанчын, затрымліваюць простых людзей, якія праходзяць міма. Такія мярзотнікі, як ён, не заслугоўваюць жыць у грамадстве».

25 жніўня 2020 года Андрэй Ломша ў допісе пра намесніка начальніка па ідэалагічнай і кадравай працы Кобрынскага РАУС Віктара Турчыновіча паставіў адзнаку «клас», дзе пазначалася: 

«Вось яшчэ адзін мярзотнік асабіста па-зверску збівае людзей у ізалятары Кобрына. Турчыновіч Віктар. Гэты бязмозгі кіраўнік кіраваў збіваннямі і катаваннямі на тэрыторыі ІЧУ нашага горада».

Таксама 29 жніўня 2020 абвінавачваны пад публікацыяй пра суддзю на той момант суда горада Баранавічы Кацярыну Груду паставіў адзнаку «клас» пад тэкстам:

«Груда Кацярына Мікалаеўна — суддзя горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна сфабрыкавала дзясяткі адміністрацыйных правапарушэнняў падчас мітынгаў у горадзе Баранавічы. Ніякіх доказаў не прадстаўляла, сведак не было, запісаў відэакамер таксама, проста судзілішча і канвеер».

Паводле слоў пракурора, сваімі дзеяннямі — лайкамі допісаў — Андрэй Ломша здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 188 Крымінальнага кодэкса («Паклёп»).

Абвінавачваны падзяліўся паказанымі публікацыямі пра Аляксандра Лісіцу і Віктара Турчыновіча на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», што было кваліфікавана як абраза прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК).

Акрамя гэтага, Андрэй Ломша 20 жніўня 2020 года падчас прагляду старонкі «Я супраць гэтага рэжыму» паставіў адзнаку «клас» пад змантаванай выявай Лукашэнкі ў абразлівым выглядзе — у нацысцкай форме — і зрабіў перапост згаданай інфармацыі.

Гэтае дзеянне абвінавачанага было кваліфікаванае як абраза прэзідэнта паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Андрэй Ломша казаў, што не разумее, як за пазнаку «клас» можна судзіць, ніякіх каментароў пад паказанымі публікацыямі ён не пакідаў.

Падчас спрэчак бакоў пракурор запатрабаваў для Андрэя Ломшы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, а таксама задаволіць заяўлены пазоў у поўным аб'ёме.

Менавіта такі прысуд 18 кастрычніка і вынес суддзя Дзмітрый Гвозд: 3 гады «хіміі» і 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелага Турчыновіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію7

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16

На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2

Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць18

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця7

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»8

У «Народнай Грамадзе» разборкі — у Спарыша забралі пасаду генеральнага сакратара, ён не згодны11

У цэнтры Полацка бегалі людзі са сцягам Расіі і імперскім трыкалорам 58

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію7

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць