«Вось і я дачакалася партрэта ад Каханага», — смяецца ў сваім фэйсбуку Вольга Севярынец. Яе муж быў асуджаны да сямі гадоў калоніі.

«Дома ў нас ужо цэлая галерэя. Францішак па тры разы на дзень просіць мяне схадзіць праверыць, ці прыйшоў ліст ад таты. Лісты зараз ходзяць зусім кепска, раз на пару тыдняў, але Францішак упарта чакае і спрабуе ўгадаць, што тата намалюе яму ў наступным лісце. У Магілёўскай турме, як Паша сядзеў там ужо трэці месяц, стараліся акуратна забіраць вялікую капэрту, не складаць на два, каб не памяць, бо ён іх навучыў, што там малюнак для сына. Бог даў мне не мужа, а скарб», — напісала яна.
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня 2020 года. Пакаранне адбывае ў Шклове.
-
«Ідэя ўзнікла пасля званка выбаршчыцы». Беларуская дэпутатка стварыла сайт з тысячамі магіл
-
Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі
-
«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары