Усяго патроху

У Ганконгу запусцілі пяцігадзінны аўтобусны маршрут для людзей, якія хочуць выспацца

У Ганконгу запусцілі новы аўтобусны тур працягласцю пяць гадзін, які дазволіць стомленым пасажырам выспацца або проста расслабіцца ў дарозе, паведамляе AP. Працягласць турыстычнага маршруту складае 76 кіламетраў.

Арганізатары тура ўзялі за аснову схільнасць пасажыраў драмаць у грамадскім транспарце. «Калі мы абмяркоўвалі ідэі новых тураў, я ўбачыў у сацыяльнай сетцы пост сябра, які скардзіўся на тое, што настолькі нерваваўся на працы, што не мог нармальна спаць па начах у ложку, але выдатна засынаў у аўтобусе», — кажа Кэнэт Конг, менеджар арганізацыі ulu travel, якая распрацавала маршрут.

Цана паездкі ў двухпавярховым аўтобусе вар'іруецца ад $13 да $51 у залежнасці ад набытага месцы. Усім пасажырам выдаюць маскі для сну і берушы, каб нішто не адцягвала ад адпачынку. Упершыню Sleeping Bus Tour пратэставалі 16 кастрычніка — усе квіткі на рэйс былі распрададзеныя. Некаторыя пасажыры прынеслі з сабой уласную коўдру, тэпцікі і дарожную падушку.

«Людзям у Ганконгу не хапае часу на сон, і даводзіцца знаходзіць для гэтага іншыя магчымасці, напрыклад падчас штодзённай паездкі на працу ў грамадскім транспарце. У выніку ў некаторых пасажыраў ён пачынае асацыявацца са сном. Вось чаму ім лягчэй расслабіцца ў аўтобусе», — кажа доктар Шырлі Лі.

Нягледзячы на тое, што асноўная мэта тура — адпачынак у салоне, аўтобус таксама спыняецца ў маляўнічых месцах, дзе ўдзельнікі тура могуць зрабіць фота.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы82

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы82

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць