Усяго патроху

Фэйкі, фэйкі. Амаль мільён водгукаў на папулярным сайце для падарожнікаў Tripadvisor аказаліся хлуслівымі

У мінулым годзе карыстальнікі вядомага турыстычнага сайта Tripadvisor прапанавалі для публікацыі амаль мільён падманных водгукаў. Гэта складае каля 3,6% ад усёй колькасці водгукаў.

Фота depositphotos.com.

Tripadvisor — адзін з самых папулярных сайтаў пра падарожжы ў свеце. Ён прадастаўляе магчымасць спланаваць паездку дзякуючы інфармацыі пра асаблівасці месцаў для адпачынку, гатэляў і рэстаранаў. Асаблівасць рэсурсу ў тым, што шмат у чым ён залежыць ад водгукаў на турыстычныя аб’екты, якія пішуць самі карыстальнікі.

Але ж не ўсім водгукам варта давяраць. У сваёй справаздачы аб інфармацыйнай празрыстасці рэсурс паведаміў, што амаль мільён водгукаў ад карыстальнікаў у 2020 годзе аказаліся падманнымі.

Аднак, згодна са справаздачай, 67% фальшывых водгукаў былі раскрытыя да іх публікацыі на платформе, піша Guardian.

Прадстаўнікі Tripadvisor таксама распавялі пра сітуацыю з платнымі водгукамі — феноменам, што з’явіўся праз жаданне кампаній падняць свае рэйтынгі станоўчымі водгукамі. У мінулым годзе рэсурс выдаліў платныя водгукі з 131 краіны. Рэзкі рост такіх водгукаў быў зафіксаваны сярод карыстальнікаў з Індыі, аднак самі водгукі не абавязкова датычыліся кампаній з гэтай краіны.

Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

У ЗША ствараюць квартал з 100 дамоў, вырабленых на трохмерным прынтары

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры16

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»8

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?30

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры16

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць