Свет

У адным з рэгіёнаў Расіі ўвялі каменданцкую гадзіну на час непрацоўных дзён

У Хакасіі (Усходняя Сібір) у перыяд непрацоўных дзён, якія былі ўведзеныя праз абвастрэнне сітуацыі з каранавірусам, увядуць каменданцкую гадзіну. 

Абакан — сталіца Хакасіі. Ілюстрацыйнае фота

Такім чынам, Хакасія стала першым з расійскіх рэгіёнаў, дзе ўлады пайшлі на ўвядзенне каменданцкай гадзіны.

З 28 кастрычніка па 7 лістапада жыхарам Хакасіі будзе забаронена выходзіць з дому з 22:00 да 06:00. Выключэнні — купля прадуктаў, выгул сабак, выхад па медыцынскую дапамогу. Для людзей старэйшых за 60 гадоў уводзіцца самаізаляцыя, піша meduza.io.

Таксама ў перыяд непрацоўных дзён у Хакасіі абмяжуюць працу ўстаноў грамадскага харчавання і гандлю, у адукацыйных установах абвесцяць канікулы. Працадаўцы, якія не могуць прыпыніць працу, павінны перавесці на дыстанцыйнае не менш за палову супрацоўнікаў.

У трох гарадах Хакасіі: Абакане, Саянагорску і Чарнагорску — будзе прыпыненая праца грамадскага транспарту. Таксісты там змогуць працаваць пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі або перанесеным каранавірусе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць