Эканоміка

Ці зможа дайсці да таго, што не будзе грошай плаціць пенсіі і заробкі бюджэтнікам? Адказвае эканаміст

Эканаміст Кацярына Барнукова разважае над пытаннямі, ці можа быць калапс у эканоміцы, як у 90-я, ці сутыкнуцца ўлады з тым, што не змогуць плаціць своечасова пенсіянерам і бюджэтнікам, а таксама ці магчымае паўтарэнне сцэнара з дэвальвацыяй у 2011-м, калі па ўсёй краіне стаялі чэргі па валюту, прадукты, тэхніку.

«Я думаю, што не будзе хапаць грошай на рост заробкаў і пенсій, — заявіла ў праграме «Ток» эканаміст Кацярны Барнукова. — І насамрэч мы бачым гэта ўжо — падзенне рэальных пенсій. Звычайна бяруць сярэднюю інфляцыю, каб ацаніць жыццё пенсіянераў. Але для іх інфляцыя зусім іншае — гэта кошт на лекі і прадукты. Лекі падаражалі вельмі моцна, дзякуючы дзяржаве, якая павысіла падаткі. Цяпер дзяржава не можа праіндэксаваць пенсіі, пакуль што ўстрымліваецца ад гэтага. І гэта тое, з чым мы сутыкнемся ў найбліжэйшыя гады. Заробкі бюджэтнікам будуць плаціць, Пуцін дапаможа, каб грошы выплочвалі своечасова, але расці заробкі не будуць. А магчыма, у рэальным выражэнні даходы людзей будуць падаць».

У Беларусі існуе структурная слабасць эканомікі, як тлумачыць экспертка. Менавіта таму ўлады шмат год ходзяць вакол абяцаных заробкаў «па пяцьсот».

«Калі заробак становіцца вышэй за 500 даляраў, як цяпер, нашы пазіцыі на знешнім рынку становяцца менш канкурэнтназдольнымі. Сёння на знешнім рынку вельмі спрыяльныя ўмовы для нас — ёсць попыт на нашы тавары, растуць кошты. І ад таго, што павялічваюцца і затраты, гэта не моцна стрымлівае рост экспарту. Таму мы змаглі вырасці вышэй за 500 даляраў. Што будзе далей? Нас ізноў пацягне да гэтай магічнай лічбы». 

Па меркаванні Барнуковай, калапсу ў эканоміцы, які часам малюе прапаганда, згадваючы галодныя 90-я, цяпер ужо не будзе.

«Мы сабе ўяўляем калапс, як у 90-я. Але трэба разумець, што ў той час калапс быў не толькі ў эканоміцы, гэта быў пераход ад адной сістэмы ўладкавання жыцця да іншай, таму ён і быў такі балючы. Такога самага калапсу ў сучаснай Беларусі ўжо быць не можа».

Але ці можа паўтарыцца сітуацыя 2011 года, калі адбылася рэкордная дэвальвацыя рубля, людзі стаялі ў кіламетровых чэргах па валюту, тэхніку, прадукты?

«Гэта можа паўтарыцца, — лічыць Барнукова. — Валютны крызіс можа быць, хоць сённяшні Нацбанк іншы, там значна больш прафесійныя людзі, якія праводзяць больш сучасную манітарную палітыку.

Летась яны паказалі, як можна вытрымаць два буйныя ўдары — кавід і падзенне цэн на нафту. Тады валютны крызіс, які наспяваў, хутка купіравалі.

Тое самае адбылося ў жніўні 2020 года. Калі працавалі б людзі ўзору Нацбанка 2011-га, магла б скласціся іншая сітуацыя. Сёння ніхто не трымае сілай курс, ніхто не ўлівае дарма грошы. Сістэма больш гнуткая, што дазваляе змякчыць эфект крызісу. Таму калі дэвальвацыя і будзе, то, хутчэй, як у Расіі ў 2014-м — так, яна была, але людзі яе перажылі».

Гутарку цалкам з Кацярынай Барнуковай глядзіце на канале «Нашай Нівы» на YouTube. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі48

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст34

Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»1

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне7

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі48

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць