Культура11

Самы высокі конкурс у БДУ — 17 чалавек на месца

на спецыяльнасць «дызайн» гуманітарнага факультэта.

Па выніках прыёму дакументаў самы высокі конкурс у Беларускім дзяржаўным універсітэце — 17 чалавек на месца — адзначаны на спецыяльнасць «дызайн» (кірунак «камунікатыўны дызайн») гуманітарнага факультэта.

Аб гэтым паведамляе прэс‑служба БДУ. Для параўнання: у 2008 годзе конкурс на гэту спецыяльнасць быў 16,6 чалавека на месца.

Стабільна высокім застаецца конкурс на спецыяльнасці факультэта міжнародных адносін.

Так, на «міжнародныя адносіны» конкурс склаў 6,3 чалавека на месца; на «міжнароднае права» — 5,4.

Сярод факультэтаў прыродазнаўчанавуковага профілю самы высокі конкурс — 2,1 чалавека на месца — адзначаны на біялагічным факультэце.

Прахадны бал у 2009 годзе ў БДУ дастаткова высокі, адзначае прэс‑служба. Напрыклад, на спецыяльнасці «камп’ютэрная бяспека» на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ён склаў 358 (у мінулым годзе — 352), на спецыяльнасці «сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносін — 357 (у мінулым годзе 344).

***

Сярэдні бал атэстата абітурыента БДУ дзённай бюджэтнай формы навучання ў 2009 годзе склаў 8,7 (у мінулым годзе — 8,5). У паўтара разу ў параўнанні з 2008 годам павялічылася колькасць медалістаў, якія паступалі ў БДУ. У ліку абітурыентаў гэтага года таксама сем пераможцаў міжнародных алімпіяд, 159 — рэспубліканскіх. Шэсць абітурыентаў з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльных фондаў прэзідэнта Беларусі.

Першымі студэнтамі БДУ стануць больш за тысячу абітурыентаў прыродазнаўчанавуковых факультэтаў і факультэта міжнародных адносін, якіх залічаць 27 ліпеня на пасяджэнні прыёмнай камісіі.

З 27 па 30 ліпеня ў БДУ пройдуць уступныя іспыты на спецыяльнасці «руская, беларуская, славянская філалогія»; «тэалогія», а таксама творчыя конкурсы на спецыяльнасці факультэта журналістыкі і спецыяльнасць «дызайн».

1 жніўня адбудзецца ўручэнне першых студэнцкіх білетаў, уладальнікамі якіх стануць пераможцы міжнародных алімпіяд і лаўрэаты спецыяльных прэзідэнцкіх фондаў.

Усяго на дзённую бюджэтную форму навучання ў гэтым годзе ў БДУ плануецца прыняць 1 тыс. 995 чалавек, на завочную бюджэтную форму навучання — 425.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць