Свет

Дваровыя сустрэчы суседзяў ЮНЕСКА можа прызнаць культурнай спадчынай. Праўда, у Гішпаніі

Жыхары гішпанскага мястэчка Альгар традыцыйна, калі сонца сядае, выносяць старыя крэслы на вуліцу і сядаюць пагаварыць з суседзямі і сваякамі. Цяпер яны спадзяюцца, што ЮНЕСКА прызнае «размовы пад адкрытым небам» культурнай спадчынай, перадае BBC.

Скрыншот з відэа BBC

Яшчэ гадоў пяцьдзясят таму ў Гішпаніі была жывая цудоўная традыцыя — пасля працоўнага дня суседзі выносілі драўляныя крэслы на вуліцу, каб астудзіцца і каб нагаварыцца.

Сацыяльныя сеткі амаль цалкам знішчылі гэтую завядзёнку, а пандэмія ледзь не выкараніла яе дазвання.

Падчас пандэміі людзі востра адчулі, наколькі каштоўныя жывыя чалавечыя размовы.

«Пустыя вуліцы нараджалі пустату ўнутры», — тлумачыць адзін з жыхароў Альгару і расказвае, што гэта натхніла альгарцаў адрадзіць старую завядзёнку.

Гарадскі рамеснік, які спецыялізуецца на рамонце драўляных крэслаў, згадвае дзяцінства і тыя размовы на адкрытым паветры і паказвае крэсла, якому ўжо больш пяцідзесяці год. На ім сядзела маці майстра. Для яе ён і рамантуе крэсла.

«Спадзяюся, традыцыя адродзіцца і будзе такой жа моцнай, як і ў старыя часы, — кажа адна з альгарак, седзячы на такім старым драўляным крэсле перад сваім домам. — Мы, суседзі, добра ладзім адно з адным. Мы яшчэ ні разу не пабіліся».

Альгарцы лічаць, што прызнанне ЮНЕСКА не дазволіць сацыяльным сеткам знішчыць важную частку іх культуры.

Псіхолаг пра народную дэпрэсію: «На самай справе, у беларусаў ёсць шыкоўны патэнцыял, каб справіцца з праблемай»

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць