Грамадства

Пры памілаванні асуджаных могуць улічыць асабістае паручальніцтва. Яго ўжо прапаноўваюць набыць за 700 даляраў

Сёлета ў Беларусі з’явіўся інстытут паручальніцтва пры памілаванні. Сэнс новаўвядзення: чалавек, які, па меркаванні ўладаў, заслугоўвае даверу, можа пісьмова паручыцца за асуджанага, што той, калі апынецца на свабодзе, не будзе перашкаджаць расследаванню ці разгляду справы ў судзе, што больш не здзейсніць злачынства. Як стала вядома «Нашай Ніве», сваякам вязняў сталі прапаноўваць паручальніцтва за грошы — «вынаходлівыя» беларусы просяць за гэта 700 даляраў. Адзначым, што гэта незаконная «паслуга».

Працэдура паручальніцтва існавала і раней, але распаўсюджвалася на меру ўтрымання да суда. Каб не знаходзіцца ў СІЗА ці пад хатнім арыштам, абвінавачаны і ягоныя паручальнікі прасілі следства абраць такую альтэрнатыўную меру: чалавек будзе на свабодзе, але калі пакідае краіну і не з’явіцца па патрабаванні сілавікоў, яго паручальнікаў аштрафуюць. Такія выпадкі былі, у тым ліку і па палітычных справах.

Увесну запрацавала дадатковая форма паручальніцтва — пры памілаванні асуджаных. Сэнс у тым, што асоба, якая заслугоўвае даверу, дае пісьмовае абавязальніцтва, што асуджаны, які знаходзіцца на свабодзе пасля памілавання, не здзейсніць новае злачынства на працягу часу, роўнага неадбытаму пакаранню.

Пры гэтым памілаванне можа быць не толькі ў выглядзе вызвалення, але і ў выглядзе замены неадбытага тэрміна на больш мяккае пакаранне, пераводу на ўмоўны тэрмін, вызвалення ад дадатковага пакарання. Паручальнікаў павінна быць не менш за два. Свае заявы яны падаюць у міліцыю, якая правярае, ці сапраўдныя звесткі ўказаныя ў дакуменце.

Хто можа быць паручальнікам? Бацькі і сваякі асуджанага, яго калегі ці суседзі, — людзі, якія павінны добра ведаць чалавека. Паручальнік павінен заслугоўваць давер. Гэта значыць, не прыцягвацца да адказнасці, карыстацца павагай у грамадстве, мець прафесійныя і асабістыя дасягненні.

Таксама з просьбай аб памілаванні могуць звяртацца працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі. Калі ж асуджаны парушыць умовы, з паручальнікаў могуць спагнаць штраф — ад 30 да 500 базавых велічынь (на сёння гэта ад 870 да 14,5 тысячы рублёў).

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх сваякоў асуджаных, ужо з’явіліся «вынаходлівыя» беларусы, якія вырашылі зарабіць на гэтым — прапаноўваюць стаць паручальнікам, цана — 700 даляраў.

Адразу скажам, што ніякіх гарантый такія «паручальнікі» даць не могуць. І гэта незаконна для ўсіх бакоў «дамовы». Усе заявы паручальнікаў павінна правяраць міліцыя. І калі супрацоўнікі прапусцяць дакументы ад незнаёмага асуджанаму чалавека, пытанні ўзнікнуць яшчэ і да сілавікоў, якія гэта дапусцілі. 

Па працэдуры, сваё хадайніцтва аб памілаванні павінен падаць і сам асуджаны. Таксама на яго складае характарыстыку выпраўленчая ўстанова, дзе ён адбывае пакаранне. Увесь пакет дакументаў разглядае адмысловая камісія па памілаванні, якая засядае мінімум раз на квартал, у яе склад уваходзяць прадстаўнікі сілавых структур, Вярхоўнага суда, Мінюста, акадэмічнай супольнасці, адвакатуры. Меркаванне камісіі не з’яўляецца абавязковым да выканання, канчатковае рашэнне прымае Лукашэнка. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць