Свет66

Мігранты атакуюць польскіх памежнікаў каламі з убітымі цвікамі

За мінулыя выхадныя (4—6 ліпеня) на польска-беларускай мяжы ў Падляшскім аддзеле Памежнай службы было зафіксавана больш за 170 спроб незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе прэс-служба ведамства. Пры гэтым не абышлося і без чарговых нападаў на польскіх памежнікаў, у тым ліку з прымяненнем незвычайнай зброі.

Кол з забітымі ў яго цвікамі. Такімі мігранты атакуюць памежнікаў

Польскія памежнікі паведамляюць, што на некаторых участках, асабліва каля вёсак Чарэмха і Міхалова, мігранты паводзілі сябе агрэсіўна: кідалі ў польскія патрулі бутэлькамі, камянямі і нават каламі з убітымі цвікамі. Ніхто з людзей у выніку не пацярпеў, але быў пашкоджаны адзін службовы аўтамабіль.

Мігранты спрабавалі пераадолець мяжу ў тым ліку праз памежныя рэкі Ваўкушанку, Свіслач, Істачанку і Нарву. У пятніцу такіх было амаль 80 спроб, у суботу — больш за 45, а ў нядзелю — каля 50.

Польскія памежнікі вядуць затрыманых мігрантаў

Былі затрыманыя двое «кур’ераў», якія дапамагаюць мігрантам перайсці мяжу, а таксама два грамадзяніны Польшчы, якія прыехалі забраць мігрантаў, што ўжо незаконна трапілі на тэрыторыю краіны.

З пачатку 2025 года на польска-беларускай мяжы зафіксавана ўжо больш за 14 600 спроб незаконнага яе перасячэння.

Каментары6

  • Памятаем
    07.07.2025
    Што на гэта розныя левыя нда актывісты, якія так плачуць пра "бедных" мігрантаў і фактычна выступаюць на баку Расіі ў гэтай гібрыднай вайне?
  • .
    07.07.2025
    Аднавіце метадычку для "правых". Па меркаванню Пазняка, адказнасць за гэта на баку самога Еўразвяза, ніяк не Лукашэнкі і Расеі і іх гібрыднай вайны.
  • Хто такi пазьняк
    08.07.2025
    ., пазьняк гэта агент КГБ, гэта ужо даўно ясна.

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць