Свет55

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»

На думку Трампа, за апошнія пяць тыдняў Маск ператварыўся ў «чыгуначную катастрофу».

Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў ідэю амерыканскага мільярдэра Ілана Маска і заявіў, што той «зляцеў з катушак». Пра гэта ён заявіў у сваёй сацсетцы Truth і для СМІ ў Нью-Джэрсі перад пасадкай у прэзідэнцкі самалёт да Вашынгтона.

«Мне сумна назіраць, як Ілан Маск цалкам зляцеў з катушак («off the rails»)».

Таксама, на думку Трампа, за апошнія пяць тыдняў Маск ператварыўся ў «чыгункавую катастрофу».

«Ён нават хоча стварыць трэцюю палітычную партыю, нягледзячы на тое, што такія партыі ніколі не дасягалі поспеху ў ЗША — сістэма, падаецца, не прызначана для іх. Адзіная рэч, для якой трэція партыі прыдатныя, — гэта стварэнне поўнага і татальнага хаосу…» — сказаў прэзідэнт ЗША.

Трамп заявіў, што ствараць трэцюю партыю — «гэта бессэнсоўна».

«У нас велізарны поспех з Рэспубліканскай партыяй. Дэмакраты згубілі свой шлях, але гэта заўсёды была двухпартыйная сістэма, і я думаю, што стварэнне трэцяй партыі толькі дадасць блытаніны», — лічыць ён.

«Ён [Маск] можа забаўляцца з гэтым, але я лічу гэта бессэнсоўным», — дадаў Трамп.

Каментары5

  • Ну-ну
    07.07.2025
    Усякі раз, калі зьяўляюцца падобныя навіны, у камэнтарах чыста і спакойна – няма натоўпаў зяма-ботаў, якія спамяць барадатымі старажытнымі факсаграмамі. Відаць, ім мэтадычкі не пасьпяваюць пісаць, каго падтрымаць :D бедныя, мне іх нават трохі шкада...
  • 064
    07.07.2025
    Alex, как ему могут наступить на хвост. Это 2-й срок Трампа, то есть последний по Конституции, ему уже под 80 лет. Электоральное большенство республиканцев в органах законодательной власти достаточно чтоб проводить адекватные законодательные акты через консенсус большенства на весь период его президенства. Там скорее ЧСВ и уязвленное самолюбие Илона Маска взыграло. Трампу 3,5 года осталось презеденствовать, эта партия скорее как пятое колесо в действующую политическую систему США послетрамповского периода и служит скорее для реализации личных амбиций Маска. Тем более у Маска более радикальные изоляционистские взгляды на политику США, бизнес в чистом виде
  • Bhagawan
    07.07.2025
    U viečnuju baračbu sławna z asłom dadaecca babior...

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць