Грамадства11

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі

Дзмітрый Завадскі, беларускі журналіст, супрацоўнік Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ, цяпер — Першы канал), знік 7 ліпеня 2000 года, на той момант яму было 27 гадоў, нагадвае Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода

Раніцай таго дня Завадскі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Мінск сустракаць Паўла Шарамета, карэспандэнта ОРТ па Беларусі, які прылятаў з Масквы. Машыну знайшлі на стаянцы аэрапорта з выцертымі адбіткамі пальцаў, Дзмітрыя ў ёй не было. З тых часоў Завадскага больш ніхто не бачыў.

З 1994 па 1996 год Завадскі працаваў у аператарскім пуле Аляксандра Лукашэнкі, потым перайшоў на працу ў ОРТ. Улетку 1997 года ён разам з Паўлам Шараметам быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы падчас здымак рэпартажу, яго ўмоўна асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі. З кастрычніка 1999 па травень 2000 года Завадскі працаваў у Чачні, дзе разам з Шараметам здымаў фільм «Чачэнскі дзённік».

У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча. Ігнатовіч, а таксама прызнаны вінаватым у выкраданні Максім Малік былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне. Былога курсанта Акадэміі МУС Аляксея Гуза і беспрацоўнага Сяргея Савушкіна, якія таксама праходзілі падазраванымі ў гэтай справе, у выніку прызналі вінаватымі ў іншых злачынствах і асудзілі аднаго на 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, другога на 12 гадоў строгага рэжыму.

Версія забойства

Афіцыйная версія — забойства з помсты за інтэрв’ю Завадскага «БДГ», у якім ён згадаў пра беларускіх наймітаў. Сям’я лічыць, што прычынай стаў фільм пра вайну ў Чачні.

«Я схіляюся да таго, што прычынай стаў фільм «Чачэнскі дзённік», — расказвала жонка Дзмітрыя Святлана. — Ён павінен быў выйсці на ОРТ 10 ліпеня 2000 года. Па тэлевізіі круцілі анонс гэтай стужкі аўтарства Паўла Шарамета. Магчыма, наверсе спалохаліся. Не выключана, што 7 ліпеня Дзмітрыя ўзялі, каб даведацца пра змест, ці будзе там нешта пра Беларусь. Але, сядзячы ў Мінску, мантаваць ён, вядома, не мог. Магчыма, яго катавалі, а калі ўбачылі, што не змогуць схаваць слядоў — забілі…»

Падчас следства старанна вывучалі біяграфію Дзмітрыя, у якой не было ніякіх «чорных плям», успамінала Святлана.

«Адзінае, за што ўдалося зачапіцца — вось гэтае інтэрв’ю «БДГ». І ў мяне такое ўражанне, што ўжо потым да гэтага інтэрв’ю проста «падцягнулі» абвінавачаных. Гэтая версія толькі на першы погляд моцная. Але навошта бандытам было браць Дзмітрыя ў аэрапорце, калі напярэдадні ён адзін ездзіў на рыбалку? І чаму камеры, як на злосць, менавіта 7 ліпеня не працавалі, а міліцэйскі пост у аэрапорце знялі? Гэта ўсё Ігнатовіч зрабіў?»

Цела няма

27 лістапада 2003 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Завадскага памерлым, хоць яго цела так і не было знойдзена. У сакавіку 2004 года пракуратура прыпыніла расследаванне справы аб выкраданні Завадскага «ў сувязі з невыяўленнем без вестак зніклай асобы». У 2005 годзе расследаванне было адноўлена, але ў красавіку 2006 зноў прыпынена.

У 2019 годзе ўдава Завадскага Святлана звярнулася ў Следчы камітэт Беларусі з просьбай дапытаць у якасці сведак асоб, прозвішчы якіх назваў у інтэрв’ю DW былы баец беларускага САХР Юрый Гараўскі. Гараўскі прызнаўся ва ўдзеле ў палітычных забойствах грамадскіх дзеячаў і палітыкаў Беларусі і назваў прозвішчы іншых выканаўцаў злачынстваў. У студзені 2020 года ўдава Завадскага атрымала афіцыйны адказ Следчага камітэта з адмовай аднавіць прыпыненае папярэдняе расследаванне справы выкрадзенага аператара.

У пачатку 2000-х гадоў былі апублікаваныя дакументы, з якіх вынікала, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі распраўляўся спецыяльна створаны для гэтага «эскадрон смерці». Сярод датычных да выкраданняў згадваліся: былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былыя міністры ўнутраных спраў Уладзімір Навумаў і Юрый Сівакоў, а таксама былы камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка. З гэтай прычыны ім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза, і санкцыі ў дачыненні да іх ніколі не здымаліся.

Каментары1

  • Барадзед
    07.07.2025
    За симметричный ответ!

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць