Свет

У літоўскім Каўнасе мужчына пасярод ночы падпаліў галоўную ялінку горада

Першыя паведамленні пра тое, што гарыць ялінка, паступілі 4 снежня каля 2-й гадзіны ночы. Пакуль адны відавочцы з аўтамабільнымі вогнетушыцелямі спрабавалі сцішыць полымя, іншыя здымалі ўсё на відэа.

Дзяжурны пажарнай службы распавёў парталу Kas vyksta Kaune, што пажарныя лакалізавалі і спынілі агонь літаральна за некалькі хвілін, але паспела згарэць 15 кв. м каляднай ялінкі.

Як пазней распавяла паліцыя, у ноч з 3 на 4 снежня каля 1:40 да ялінкі на ратушнай плошчы ў Каўнасе пад'ехаў аўтамабіль Mitsubichi ASX. З яго выйшаў кіроўца, абліў ялінку запальнай сумессю і падпаліў яе. Пасля чаго сеў у аўтамабіль і з'ехаў. Ужо праз 20 хвілін 39-гадовага падазраванага затрымлівала паліцыя. Пры гэтым пацярпеў адзін з супрацоўнікаў, яму прызначанае амбулаторнае лячэнне.

Муніцыпалітэт Каўнаса паведаміў, што каманда ўжо працуе на плошчы і ліквідуе наступствы пажару.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў26

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць