Усяго патроху

У Шатландыі знайшлі настолькі рэдкі меч вікінгаў, што археолагі баяцца да яго дакранацца ФОТА

На Аркнейскіх астравах каля Шатландыі шэсць гадоў таму знайшлі меч вікінгаў. Цяпер археолагі даведаліся, што гэта рэдкі, дзіўны і таямнічы артэфакт, піша Бі-бі-сі.

Меч знайшлі на месцы пахавання яшчэ ў 2015 годзе, аднак толькі цяпер, пасля экспертыз, археолагі прыйшлі да высновы, што гэты тып зброі звязаны з ІХ стагоддзем.

Рэнтген паказаў, што рукаятка мае вытанчаныя ўзоры, якія цяжка разгледзець з-за іржы.

Археолагі з каманды AOC Archaeology, якія даследавалі меч, сказалі, што ён можа «расказаць шмат гісторый».

Знайшлі таксама футарал для гэтага мяча. Археолагі спадзяюцца даведацца яшчэ больш інфармацыі.

Каб захаваць меч як мага лепш, яны паднялі яго разам з пластом глебы і ў такім выглядзе транспартавалі ў лабараторыю, дзе працягнулі даследаванні.

«Ён такі далікатны, што мы нават не ведаем, як выглядае яго ніжняя частка, але мы абавязкова даведаемся больш у наступныя месяцы», — кажуць археолагі.

Падчас раскопак паблізу знайшлі яшчэ шмат чаго, у тым ліку доказы рэдкага пахавання лодкі вікінгаў, а таксама другую магілу са зброяй, дзе ляжаў і меч.

Археолагі кажуць, што гэтыя магілы могуць быць пахаваннямі першага пакалення нарвежскіх пасяленцаў на Аркнейскіх астравах.

У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты22

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты22

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць