Музыка

«Хочацца, каб героі пакалення былі разумнымі людзьмі». Трэвэл-журналіст Лёня Пашкоўскі абурыўся новым кліпам Макса Каржа пра Афганістан

Следам за новым альбомам рэпер Макс Корж выпусціў кліп на адну з песень рэлізу — «Афган». У ім можна пабачыць кадры з вандроўкі музыкі ў Афганістан напярэдадні прыходу да ўлады талібаў. Асноўны кантэнт здымаўся на тэрыторыі Кабула і Панджшэра.

«Нават не ведаю, што больш недарэчна: такі кліп на фоне бягучай павесткі ці той, што быў выпушчаны адразу пасля беларускіх пратэстаў»

Пры ўсёй трагічнасці сённяшніх падзей у краіне тэкставым суправаджэннем да відэашэрагу стаў аповед лірычнага героя, сэрца якога разбівае каханне. І пачуцці ў яго дымяць, «як Афган». Такое спалучэнне тэксту і карцінкі выклікала пытанні ў беларускага трэвэл-журналіста Лёні Пашкоўскага, які сам не так даўно наведаў Афганістан і прывёз адтуль некалькі выпускаў для відэаблога пра жыццё і страхі мясцовага насельніцтва.

«Афганістан — гэта краіна, дзе дзяўчынак у 13 гадоў аддаюць замуж за пяцідзесяцігадовых; удовы павінны выходзіць замуж за братоў сваіх мужоў; працаваць сярод мужчын ім нельга, і ўвогуле працаваць і выходзіць з дому непажадана; танчыць, катацца на ровары і займацца спортам забаронена; у школу хадзіць таксама непажадана, калі там вывучаюць нешта, апроч Карана. І далей па спісе — мы пра гэта шмат чулі за апошнія месяцы. А Макс, відаць, не чуў (ці ў Afghanistan Times не пісалі).

І каб адпомсціць лірычнай гераіні, Макс ладзіць ў гэтай краіне мужчынам максімальна пацанскі варушняк з танцамі з калашнікавым, курэннем гашышу, дрыфтам. А потым яшчэ і тачку падрывае дзеля задавальнення, таму што можа, і таму што гэта ж самая вясёлая пацанская краіна ў свеце! Краіна, у якой машыны звычайна падрываюць, каб забіць болей нявінных людзей. Дзе ў маі гэтага года машыну падарвалі каля жаночай школы ў Кабуле, забіўшы некалькі дзясяткаў дзяўчынак.

І вось на фоне ўсяго гэтага лірычны герой песні кажа: «Няма ні сілы, ні абароны ад праблемы праз жанчыну». Я нават не ведаю, што больш недарэчна і амаральна: такі кліп на фоне бягучай павесткі ці той, што быў выпушчаны адразу пасля беларускіх пратэстаў (памятаеце ж багажнік руж?)», — абураецца Лёня Пашкоўскі і ў канцы дадае, што, напэўна, не зразумеў, што хацеў сказаць аўтар, і што хоча, каб героі пакалення былі разумнымі людзьмі, а сотні тысяч слухачоў «фапалі» на нешта апроч танцаў з аўтаматамі.

Скрыншот з Інстаграма Лёні Пашкоўскага.

У каментарыях многія людзі падтрымалі меркаванне Лёні, але прыхільнікі творчасці Каржа абараняюць куміра.

Раней Макс Корж у сацсетках тлумачыў, чаму ўвогуле паехаў у Афганістан, наступным чынам: «Я не з'ехаў шукаць натхнення, таму што натхненне для мяне — гэта вы. Проста кожнаму чалавеку часам трэба разумець, што сапраўды важна, а што — дробязі».

Скрыншот з кліпа «Афган».

Варта адзначыць, што новы альбом Макса Каржа пад назвай «Псіхі трапляюць у топ» з моманту прэзентацыі трымаецца ў топе Яндэкс.Музыкі і Apple Music.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора5

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Усе навіны →
Усе навіны

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора5

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць