Грамадства

Фармкампанія Sandoz адмовілася рэкламавацца на БТ

Швейцарская фармацэўтычная кампанія Sandoz прыняла рашэнне адмовіцца ад рэкламы на беларускім тэлебачанні ў 2022 годзе, піша reform.by. Рашэнне прынята пад уплывам зваротаў беларускіх груп, якія лабіруюць адмову заходніх кампаній ад супрацоўніцтва з прадстаўнікамі рэжыму. 

Швейцарская кампанія Sandoz амаль паўтара стагоддзя займаецца распрацоўкай і вытворчасцю лекавых прэпаратаў і біяаналагаў. Многія з яе сродкаў шырока вядомыя ў Беларусі: АЦЦ, Амаксіклаў, Бронхамунал, Кетанал, Лінэкс, Персен.

У лістападзе гэтага года Sandoz была на 10-м месцы сярод заходніх кампаній, якія размяшчаюць больш за ўсё рэкламы на Беларускім тэлебачанні. Беларускія дыяспары і актывісты накіроўвалі звароты ў гэтыя кампаніі, заклікаючы іх адмовіцца ад фінансавання БТ, якое стала інструментам прапаганды.

Sandoz адрэагавала на заклікі. Кампанія штогод праводзіць пераацэнку сваіх рэкламных бюджэтаў для розных рынкаў і адказала беларусам так: «У рамках бягучага планавання рэкламы на 2022 фінансавы год ва Усходняй Еўропе мы не плануем ніякіх трансляцый на тэлеканалах, пра якія вы згадваеце ў сваім лісце». Гаворка ідзе пра тэлеканалы «Беларусь 1», ОНТ і СТБ.

У лісце кампаніі адзначаецца, што яна імкнецца забяспечваць людзей па ўсім свеце якаснымі лекамі і праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў падтрымку сваіх безрэцэптурных прэпаратаў і для санітарнай асветы насельніцтва. Аднак «у Беларусі такая дзейнасць абмежаваная». 

Раней ад рэкламы на БТ пад ціскам грамадскасці адмовіліся такія заходнія гіганты, як Henkel, Carlsberg, L'oreal, звялі да мінімуму сваю рэкламу Nestlé і Coca Cola. 

Чытайце таксама: Якія кампаніі перасталі супрацоўнічаць з Беларуссю з-за палітыкі

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць