Здарэнні

У Маскве выпаў з акна галоўны рэдактар шавіністычнага сайта «Спутник и погром» Ягор Прасвірнін

Адбылося гэта на Цвярскім бульвары, насупраць гасцініцы «Арменія». Цела Прасвірніна апазнала жонка. Яму было 35 гадоў.

Фота Людмілы Андрэевай, the-village.ru

Па словах відавочцаў, спачатку мужчына выкінуў у акно нож і газавы балончык, а потым выскачыў сам, абсалютна аголены. Да гэтага суседзі чулі ў кватэры крыкі.

«Спутник и погром» быў заблакаваны ў Беларусі, яго матэрыялы прызнаныя экстрэмісцкімі. Сайт Прасвірніна дастаткова шмат пісаў пра Беларусь, найчасцей называючы нашу краіну «Заходняя Русь», альбо «экс-БССР», і лічыў гістарычнай памылкай дзяржаўнасць краіны, неаднаразова падкрэсліваў гэта ў сваіх публікацыях.

Таксама з 2017 года «Спутник и погром» быў заблакаваны і ў Расіі за апраўданне дзейнасці забароненых у ёй экстрэмісцкіх груповак накшталт «Ісламскай дзяржавы».

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі5

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць