«Глядзелі адно на аднаго, не адрываючы вачэй». Маці Ягора Дуднікава расказала пра сустрэчу з сынам пасля прысуду
Учора Мінскі гарадскі суд асудзіў 21-гадовага палітзняволенага расіяніна Ягора Дуднікава на 11 гадоў калоніі па двух артыкулах КК — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Сёння маці Ягора Юлія сустрэлася з ім у СІЗА-1 і распавяла падрабязнасці праваабаронцам.
На пачатак суда яна не прыязджала, бо ведала, што ён будзе закрыты. Першы раз Юлія ўбачыла сына на абвяшчэнні прысуду: «глядзелі адно на аднаго, не адрываючы вачэй». А сёння ім дазволілі спатканне, якое доўжылася адну гадзіну. Юлія адразу адзначыла погляд сына: «У яго пасталелы і стомлены погляд чалавека, які не можа належаць чалавеку 21 года».
«Пра суд сказаў, што быў здзіўлены, што ён прайшоў менавіта ў такім фармаце [закрытым рэжыме] і што яго голас прызналі зброяй. Але ён пасмяяўся над гэтым. Ягор вельмі спадзяецца вярнуцца ў Расію, як і мы. Пра тэрмін ён стараецца не думаць, бо гэта вельмі страшная лічба».
«Ягор трымаецца, але такі тэрмін чакана яго вельмі знерваваў. Яго лозунг — «акружаны, але не зламаны». Пакуль ёсць хоць маленькая надзея, ён і мы будзем за яе трымацца. Ён ведае, што мы за яго хвалюемся і любім, гэта будзе яго трымаць, нават калі здаецца, што ўсё зусім дрэнна».
«Яму пішуць многія людзі. Ён вельмі ўдзячны за падтрымку. Яна таксама не дае яму падаць духам», — распавядае Юлія.
Сама маці Ягора адзначае, што абвяшчэнне прысуду прайшло для яе цяжка, бо ён, паводле яе слоў, відавочна несправядлівы:
Хочацца сказаць [суддзі і пракурорцы]: «Але вы ж таксама бацькі! Як у вас, гледзячы яму ў юны хлапечы твар, рука паднялася даць яму такі тэрмін! Пазбавіць яго паловы яго пражытага жыцця. Ды ён і не бачыў яшчэ гэтае жыццё! Я не ведаю, як на ім адаб'ецца такі жахлівы тэрмін…»
Расіяніну Ягору Дуднікаву далі 11 гадоў калоніі
«Стакан у параўнанні з камерай — рай, кайфану ў цішыні». Палітвязень Дуднікаў даслаў маці ліст з-за кратаў, у якім апісаў умовы на Валадарцы
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
-
У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары