Улада99

Абхазія пакрыўдзілася на Беларусь

Кіраўнік МЗС Абхазіі Сяргей Шамба лічыць некарэктнымі заявы МЗС Беларусі аб неабходнасці выканання беларускімі грамадзянамі грузінскіх законаў у Абхазіі

Кіраўніцтва Абхазіі разумее прычыну, з‑за чаго Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендавала сваім грамадзянам выконваць грузінскія законы пры наведванні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, але лічыць, што гэтыя заявы былі зробленыя некарэктна, сказаў РІА Новости кіраўнік МЗС Абхазіі Сяргей Шамба.

«На жаль, прадстаўнік МЗС Беларусі не вельмі карэктна выказаўся. Нават Германія і Польшча, якія таксама зрабілі падобныя рэкамендацыі, зрабілі гэта ў больш мяккай форме, напрыклад, германскія дыпламаты не рэкамендавалі сваім грамадзянам наведваць Грузію пасля Абхазіі», — заўважыў ён.

Паводле слоў Сяргея Шамбы, у Сухумі разумеюць, што «заява беларускага дыпламата была выкліканая абставінамі, у якія паставіла грамадзян Беларусі грузінскае кіраўніцтва, калі пачало затрымліваць і арыштоўваць людзей з‑за таго, што яны перад гэтым пабывалі ў Абхазіі».

«І яны павінны былі, канешне, папярэдзіць сваіх грамадзян аб гэтай небяспецы, але зрабілі гэта не вельмі тактычна. Але ўжо ёсць заявы МЗС Беларусі аб тым, што пытанне аб прызнанні Абхазіі не знятае», — сказаў Сяргей Шамба.

Нагадаем, 22 ліпеня МЗС Беларусі «пераканаўча рэкамендаваў» беларусам улічваць палажэнні грузінскага заканадаўства пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію. «Уезд замежных грамадзян у Абхазію і Паўднёвую Асецію дапускаецца выключна з накіравання Зугдзідскага і Гарыйскага муніцыпалітэтаў. Пранікненне ў Абхазію і Паўднёвую Асецію з усіх кірункаў без спецыяльнага дазволу грузінскіх уладаў забараняецца і караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Грузіі», — адзначалася ў паведамленні прэс‑службы МЗС.

Як раней паведамляў БелаПАН, вядома як мінімум пра двое грамадзян Беларусі, у якіх узніклі праблемы пры ўездзе ў Грузію з‑за таго, што раней яны наведвалі Абхазію без спецыяльнага дазволу.

Расія прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў канцы жніўня 2008 года. Акрамя Расіі, незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі прызнала толькі Нікарагуа. Грузія ў даказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй і аб’явіла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі.

Звароты Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года. Гэтым часам парламенцкія камісіі іх вывучаюць.

БелаПАН

Каментары9

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі3

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim4

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць