Грамадства

Улады Беларусі раптоўна вызвалілі ізраільскую адвакатку

Паводле звестак 12-га тэлеканала ізраільскага ТБ, адвакатка Мая Райтэн-Столь ужо пакінула Беларусь і ляціць у Ізраіль. У Беларусі пра гэта афіцыйна яшчэ не паведамлялася.

Ізраільская прэса паведамляе падрабязнасці вызвалення адвакаткі Маі Райтэн-Столь: пасля званка прэзідэнта Герцага Лукашэнку ў Мінску аператыўна адбыўся суд над адвакаткай, якая абвінавачвалася ў кантрабандзе наркотыкаў (медыцынская марыхуана) і была прысуджаная да штрафу ў памеры 2 500 даляраў ЗША.

Беларусы пры такім жа абвінавачванні звычайна атрымліваюць доўгія гады турэмнага зняволення, а само следства доўжыцца месяцамі.

Сваю лепту ў вызваленне Райтэн-Столь унеслі кіраўнік МЗС Ізраіля Яір Лапід і міністр фінансаў Авігдор Ліберман, у якога даўнія сувязі ў кіраўніцтве Беларусі.

Мая Райтэн-Столь. Фота: kan.org.il

Як сцвярджае гісторык Аляксандр Фрыдман, які паведаміў пра гэта ў сваім тэлеграм-канале: 

«Гісторыя Райтэн — такое пасланне Лукашэнкі краінам Захаду: у Мінску гатовыя да прамых пераагавораў пра лёс зняволеных, а званок самому Лукашэнку дазволіць аператыўна вырашыць праблемы.

Пры гэтым, аднак, варта падкрэсліць адну важную асаблівасць: справа Райтэн-Столь не насіла палітычны характар».

Мая Райтэн-Столь каля будынка суда пасля вызвалення. Фота ізраільскай газеты Ynet

Ізраільскую адвакатку на пачатку лістапада затрымалі ў мінскім аэрапорце з 2,5 грама марыхуаны, якія яна, згодна з рэцэптам тамтэйшага доктара, выкарыстоўвала як лек. У Беларусі ж гэта — крымінальнае злачынства.

Чаму прэзідэнт Ізраіля Герцаг званіў Лукашэнку?

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека27

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць