Свет

«Дарагая мама! Спадзяюся, хутка ўбачымся». Ліст з фронту даставілі сям'і амерыканскага салдата праз 76 гадоў

Сяржант амерыканскай арміі 22-гадовы Джон Гансалвес сустрэў канец Другой сусветнай вайны ў Нямеччыне. У снежні 1945 года ён напісаў ліст маці ў Масачусэтс, які знайшлі толькі зараз у паштовым размеркавальным пункце Пітсбурга, піша Бі-бі-сі.

«Дарагая мама, — пісаў Джон, — сёння атрымаў ад цябе яшчэ адзін ліст, вельмі рады, што ў цябе ўсё добра. Я таксама ў парадку, з усім спраўляюся. Але ежа па большай частцы даволі паршывая». «Люблю цябе і цалую, твой сын Джоні. Спадзяюся, што ўжо хутка ўбачу цябе», — так салдат завяршыў свой ліст.

Джон Гансалвес памёр у 2015 годзе, яго маці — значна раней. Але пошта ЗША адшукала ўдаву сяржанта Анджэліну, з якой Джон пазнаёміўся праз пяць гадоў пасля вяртання з вайны і якая па-ранейшаму жыве ва Уоберне — родным горадзе мужа ў штаце Масачусэтс.

У студзені Анджэліне споўніцца 90 гадоў. Ліст быў дастаўлены ёй незадоўга да Каляд. Па яе словах, гэта былі найлепшыя святы з таго часу, як памёр Джон, бо ён як быццам зноў вярнуўся да яе.

Яна распавяла мясцоваму тэлеканалу WFXT-TV, як у адзін са снежаньскіх дзён у дзверы пагрукаў паштальён і спытаў, ці служыў яе муж у арміі ў гады Другой сусветнай вайны. Атрымаўшы сцвярджальны адказ, ён перадаў ёй ліст, які згубіўся на шмат дзесяцігоддзяў.

«Уяўляеце, 76 гадоў! Я не магла паверыць. Але гэта яго почырк, яго стыль. Неверагодна», — сказала яна мясцоваму тэлеканалу.

Джон і Анджэліна пражылі разам 61 год, у іх пяцёра дзяцей. Але нягледзячы на вялікую сям'ю і нагрузку на працы, кажа ўдава, Джон заўсёды заставаўся клапатлівым сынам, і ліст з фронту добра перадае гэта яго якасць.

Супрацоўнікі USPS (Пошта ЗША) у Пітсбургу прыклалі да ліста запіску ад сябе, у якой напісалі, што даставіць такое пасланне — гонар.

«Мы не ведаем, дзе быў ліст апошнія семдзесят з лішнім гадоў, але прыкладна шэсць тыдняў таму ён патрапіў на наш участак. Ён, безумоўна, уяўляе вялікую каштоўнасць для гісторыі вашай сям'і, і для нас вельмі важна даставіць яго», — гаворыцца ў запісцы.

Па словах сям'і Гансалвес, яны вельмі ўдзячныя супрацоўнікам пошты за такі дзіўны падарунак з мінулага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння чэргі з'явіліся і на літоўска-беларускай мяжы1

У Італіі затрымалі падазраванага ў дыверсіі на «Паўночных патоках» — грамадзяніна Украіны2

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі31

Сям'я збіралася паехаць на мора, але сына праз мяжу не прапусцілі. Яго пашпарт забракавалі па незвычайнай прычыне15

Пасля канцэрта Макса Коржа ў Варшаве затрымалі 13 беларусаў, семярых — па крымінальных справах13

Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў4

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА10

Зяленскі пракаментаваў магчымае месца сустрэчы з Пуціным11

Плітку ў гомельскіх школах замест рабочых клалі настаўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць