Свет

Twitter заблакаваў акаўнт вярхоўнага лідара Ірана за анімацыйны ролік са сцэнай знішчэння Трампа

Акаўнт вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі быў заблакаваны пасля публікацыі ў ім відэа, дзе іранскі беспілотнік знішчае экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб «адпомсціць» яму за гібель два гады таму генерала Касема Сулеймані, паведамляе агенцтва Iran International.

Камандуючы спецпадраздзяленнем Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касем Сулеймані, а таксама намеснік кіраўніка іракскага шыіцкага апалчэння Абу Махдзі аль-Мухандзіс былі забітыя ў ноч на 3 студзеня 2020 года ў выніку аперацыі з ужываннем беспілотніка, праведзенай ЗША ў раёне міжнароднага аэрапорта Багдада.

У Вашынгтоне Сулеймані і аль-Мухандзіса лічылі датычнымі да арганізацыі нападу на амбасаду ЗША ў Багдадзе 31 снежня 2019 года. І Трамп тады казаў, што Сулеймані быў «тэрарыстам нумар адзін у свеце».

У адказ Іран тады наносіў удары па амерыканскіх базах у Іраку. І заяўляў, што Найвышэйшая рада нацыянальнай бяспекі Ірана падрыхтавала 13 варыянтаў помсты ЗША.

Здавалася б, Трамп ужо год не пры ўладзе, але ў Іране пра тую сітуацыю памятаюць і спрабуюць даць хоць бы сімвалічны адказ. У чацвер на сайце Вярхоўнага лідара Ісламскай Рэспублікі быў апублікаваны анімацыйны ролік. У ім паказана, як хакер у камуфляжнай форме іранскага ўзору кіруе баявым робатам, які рухаецца па вуліцах Фларыды ў кірунку рэзідэнцыі Трампа з амерыканскім сцягам на высокім флагштоку.

Робат пранікае на тэрыторыю, дзе Трамп гуляе ў гольф з іншымі палітыкамі. Хакер адпраўляе на тэлефон Трампа паведамленне на англійскай мове: «Забойца Сулеймані і той, хто аддаў загад, заплацяць за гэта». Пакуль ахвяра чытае тэкст, «ліквідатар» дае каманду беспілотніку, націскаючы на «пуск».

Пасля таго адміністрацыя Twitter заблакавала адзін з акаўнтаў Хаменеі, дзе з'явілася гэта відэа, як паведамляецца, назаўжды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі13

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі13

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць