Свет

У Германіі больш за 100 каталіцкіх святароў і іншых людзей з Царквы зрабілі камінг-аўт, патрабуючы рэформаў

У Германіі група святароў, а таксама дзеючых і былых работнікаў каталіцкай царквы — усяго 124 чалавекі — публічна абвясцілі, што адносяць сябе да квір-супольнасці. Яны прынялі ўдзел у кампаніі «#OutInChurch. За Царкву без страху», піша Deutsche Welle.

Thilo Schmuelgen / Reuters / Scanpix / LETA

Акрамя святароў, сярод удзельнікаў кампаніі — выкладчыкі рэлігійных школ, супрацоўнікі царкоўных адміністрацый і людзі, якія працуюць у царкве як валанцёры.

Актывісты # OutInChurch выступілі з шэрагам патрабаванняў, сярод якіх:

перагледзець «дыскрэдытацыйныя пастулаты» царкоўнага вучэння аб сэксуальнасці, сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасцях з улікам палажэнняў сучаснай тэалогіі і навукі;

змяніць царкоўнае працоўнае права так, каб ЛГБТ-людзі маглі адкрыта працаваць без дыскрымінацыі і пагрозы звальнення;

перастаць адмаўляць ЛГБТ-людзям і парам у благаслаўленні і доступе да сакрамэнтаў.

Часткай кампаніі таксама стаў дакументальны фільм Wie Gott uns schuf («Якімі нас стварыў Бог»), дзе людзі адкрыта або ананімна распавядаюць пра досвед жыцця і працы ў царкоўных структурах са сваёй гендэрнай і сэксуальнай ідэнтычнасцю. Петыцыя ў падтрымку #OutInChurch набрала больш за 11 тысяч подпісаў.

Арганізатары #OutInChurch расказалі, што іх натхніў калектыўны камінг-аўт 185 нямецкіх актораў і акторак, якія адкрыта назвалі сябе лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі, транс-квір, інтэрсэкс-людзьмі і небінарнымі персонамі ў лютым 2021 года. Акцёры і актрысы апублікавалі маніфест, у якім выступілі супраць любых формаў дыскрымінацыі, папрасілі аб падтрымцы і заявілі: «Свет мяняецца, і мы ўсе ўносім свой уклад!»

У 2020 годзе папа Рымскі Францыск стаў першым пантыфікам, які падтрымаў легалізацыю аднаполых саюзаў. Ён таксама неаднаразова казаў, што Каталіцкая царква павінна шанаваць усіх вернікаў без залежнасці ад іх сэксуальнай арыентацыі. Пры гэтым Ватыкан адмаўляецца дабраслаўляць аднаполыя саюзы, лічачы шлюб «непарыўным саюзам мужчыны і жанчыны, якія заключаюцца для нараджэння новага жыцця».

Чытайце таксама:

У Нямеччыне 185 акцёраў і актрыс здзейснілі масавы камінг-аўт

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць