Свет

Эстонія ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць транзіту беларускай нафты

Улады Эстоніі прынялі рашэнне ўвесці дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр Кая Калас падчас прэс-канферэнцыі 3 лютага.

Санкцыі закрануць грузы пад кодам таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці 2707: «аліва і іншыя прадукты высокатэмпературнай перагонкі каменнавугальнай смалы; аналагічныя прадукты, у якіх маса араматычных састаўных частак перавышае масу неараматычных».

«Мы вырашылі ўвесці дадатковыя санкцыі з боку Эстоніі, якія паставяць пад санкцыі тавар пад кодам 2707», — сказала Кая Калас.

Eesti Päevaleht 31 студзеня выпусціў артыкул аб тым, што ў мінулым годзе Эстонія імпартавала беларускіх нафтапрадуктаў амаль у тры разы больш, чым годам раней. Пры гэтым у Эстонію была перанакіраваная траціна беларускай нафты, якая раней паступала ў латвійскія порты.

За дзесяць месяцаў мінулага года прадуктаў пад кодам ТН ЗЭД 2707 Эстонія купіла ў Беларусі на 410 млн еўра. На іх долю прыйшлося 78% усяго беларускага экспарту ў гэтую краіну. Цікава, што ў 2020 годзе Эстонія купіла гэтых нафтапрадуктаў у Беларусі ўсяго толькі на 13,5 млн еўра. Гэта значыць, рост па гэтай пазіцыі — у 30 разоў, піша Zerkalo.io.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць