Мінздароўя апублікавала новыя звесткі па каранавірусе. Такіх лічбаў у нас яшчэ не было.

За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлена 7350 хворых на кавід. Тыдзень таму, згодна з афіцыйнай версіяй, было 2302 выпадкі.
Памерлі 17 чалавек.
Мінулыя дні Мінздароўя паказвае рост па кавідзе, нягледзячы ні на якія «псіхалагічныя межы». Учора яно распавяло пра 4990 выпадкаў, пазаўчора — 3634.
Чытачка «НН» патэлефанавала на «гарачую лінію» Мінздароўя з пытаннем аб прычыне такога росту. Ёй адказалі: «Ну, такая няпростая сітуацыя».
Між тым, гэтая сітуацыя ў тым ліку і «рукатворная». Менавіта Мінздароўя выкрасліла масачны рэжым з абавязковых санітарных правілаў, а з транспарту і іншых грамадскіх месцаў здзіралі налепкі з заклікамі насіць маскі. Аляксандр Лукашэнка ўвогуле сказаў, што «ідэальны варыянт», каб усе перахварэлі.
Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя
«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?» Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары