Грамадства

Як маглі адпусціць Васілевіча, калі яму далі тры гады? 

Рэкламшчыку і заснавальніку Kyky.org і беларускага The Village Аляксандру Васілевічу суд даў тры гады калоніі агульнага рэжыму, аднак яго вызвалілі проста ў зале суда. Чаму так адбылося?

Васілевіч адсядзеў у СІЗА 1,5 года ў пераліку на дні калоніі (1,5 дня СІЗА роўныя дню калоніі) гэта крыху больш за 2 гады. Такім чынам палітвязень павінен быў правесці ў калоніі яшчэ каля года. Чаму ж яго вызвалілі?

Першапачаткова Аляксандра Васілевіча вінавацілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса «Ухіленне ад уплаты сум падаткаў і збораў».

Аднак у судзе абвінавачванне перакваліфікавалі на першую частку гэтага ж артыкула. Яна лічыцца менш цяжкай, па ёй ёсць «тэрмін даўніны» — гэта 5 год.

То-бок, калі здзейсненае злачынства па ч. 1 арт. 243, то чалавека могуць прыцягнуць да адказнасці толькі на працягу пяці год з моманту здзяйснення.

Аднак у законе сказана пра тое, што асоба ў такім выпадку не можа прыцягвацца да крымінальнай адказнасці. На якой падставе суд прызначыў Васілевічу 3 гады калоніі, незразумела. 

Матывацыю суда і іншыя абставіны справы, на жаль, мы не даведаемся. Таму што суд над Васілевічам праходзіў у закрытым рэжыме.

Чытайце таксама:

Бізнэсоўца, сузаснавальніка Kyky.org Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць