Грамадства

Бізнэсоўца, сузаснавальніка Kyky.org Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда

4 лютага Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда. Уладальніку рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і прасторы «Галерэя Ў», саўладальніку Kyky.org ставілі ў віну ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК).

Першае фота Васілевіча на волі! 

Васілевічу пагражала да пяці гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

Суддзя Марына Фёдарава 4 лютага абвясціла прысуд: тры гады калоніі агульнага рэжыму. Васілевіча вызвалілі ў зале суда у сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці, паведамляе «Свабода». 

За кратамі Аляксандр Васілевіч знаходзіўся з 28 жніўня 2020 года. Першапачаткова яго затрымлівалі ў ліпені 2020 года, перад выбарамі. Тады ён падаваў паручальніцтва за вызваленне Віктара Бабарыкі, але быў затрыманы і атрымаў суткі.

28 жніўня, ужо пасля выбараў, прыйшлі яшчэ раз. Васілевіча затрымалі, неўзабаве стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа.

Аляксандр Васілевіч быў прызнаны палітвязнем. 

Пакуль ён знаходзіўся за кратамі, у яго нарадзілася дачка. 

«У камеры спяць у шапках». Жонка бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча — пра свой ад'езд, закрыццё галерэі «Ў» і камеру мужа на Валадарцы

Каментары

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць