Улада

У Вярхоўным судзе пачаўся разгляд скаргі «Нашай Вясны»

10 жніўня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд скаргі заснавальнікаў праваабарончага аб’яднання «Наша Вясна» да Міністэрства юстыцыі наконт адмовы ў рэгістрацыі арганізацыі.

Судовы працэс павінен быў пачацца 27 ліпеня, аднак яго ўдзельнікі з боку істца не змаглі ў гэты дзень з’явіцца на пасяджэнне і папрасілі суд перанесці дату слуханняў. Суд гэтае хадайніцтва задаволіў.

Як паведамлялася раней, устаноўчы з’езд грамадскага праваабарончага аб’яднання «Наша Вясна» прайшоў 29 сакавіка. 25 мая Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі арганізацыі. Як гаворыцца ў лісце Мінюста, «многія з заснавальнікаў ГПА «Наша Вясна» прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, многія з іх неаднаразова, у тым ліку за правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадку, а таксама правоў і свабод іншых асоб». Акрамя таго, «ёсць прыклады распачынання крымінальных спраў у дачыненні да пэўных заснавальнікаў ГПА».

У лісце Мінюста адзначалася, што «ў спісе заснавальнікаў ГПА названы звесткі, якія не адпавядаюць сапраўднасці або з’яўляюцца скажонымі».

Праваабаронцы лічаць, што падставы для адмовы ў рэгістрацыі не адпавядаюць закону аб грамадскіх аб’яднаннях.

Раней Міністэрства юстыцыі адмаўляла ў рэгістрацыі арганізацыі двойчы: у 2007 і 2009 гадах. Апошняя адмова ў рэгістрацыі была атрымана 26 лютага гэтага года. Праваабаронцы аспрэчвалі гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе. 22 красавіка суд пакінуў без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА «Наша Вясна» на рашэнне Міністэрства юстыцыі.

Як раней заяўлялі заснавальнікі праваабарончай арганізацыі, калі Вярхоўны суд не абавяжа Мінюст зарэгістраваць ГПА «Наша Вясна», больш спроб рэгістрацыі рабіцца не будзе. Праваабаронцы заявілі аб гатоўнасці працягваць сваю дзейнасць без афіцыйнай рэгістрацыі.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?24

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найбольшых расійскіх НПЗ спыніў найбуйнейшую перапрацоўчую ўстаноўку5

Украінскія беспілотнікі ўпершыню даляцелі да нафтаперапрацоўчага завода ў Цюмені. Гэта за 2000 км ад лініі фронту1

Скандальны «Вячэрні Магілёў» закрылі3

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт7

Меркель заявіла, што ў агрэсіі Пуціна часткова вінаватыя Польшча і краіны Балтыі49

Пад Баранавічамі вырасцілі 25 груш на галінцы даўжынёй у 25 сантыметраў1

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны8

На фільм «Класная» загоняць усіх17

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?24

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць