Грамадства

«Немагчыма даехаць на працу, няма аўтобусаў…» Кавід паралізаваў працу грамадскага транспарту ў Светлагорску

У апошнія дні ў Светлагорску прыкметна пагоршылася сітуацыя з пасажырскім транспартам, паведамляе «Ранак». З-за таго, што кіроўцы хварэюць на кавід, у горадзе адмяняюць рэйсы аўтобусаў. Людзі не могуць патрапіць на працу.

Фота: ranak.me

У першую чаргу на праблему скардзяцца работнікі горадаўтваральных прадпрыемстваў — Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната і «СветлагорскХімвалакно». Іх водгукі прыводзіць выданне.

«Добрай раніцы! У нас узнікла пытанне наконт транспарту: немагчыма даехаць на працу, няма аўтобусаў. Людзям даводзіцца ехаць на таксі. ДАПАМАЖЫЦЕ ВЫРАШЫЦЬ ПЫТАННЕ З ТРАНСПАРТАМ!!!»

«Гэта дакладна, трэба вырашаць гэтае пытанне. З Прывакзальнай ні да 8 ні да 16 няма ніводнага аўтобуса!!!»

«Я ў цэнтры жыву і гэтак жа не магу даехаць да працы!!!»

«SOS!!! Адміністрацыя завода, пераканаўчая просьба, прыміце меры! Колькі можна падымаць адно і тое ж пытанне! У выхадны прыйшлося ехаць на таксі!»

«Добры дзень! Немагчыма дабрацца дадому з другіх змен, людзі ходзяць з вакзала пешшу да старога аэрадрома ў гадзіну ночы».

Прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства адказаў работнікам, што «лягчэй не будзе ў бліжэйшыя дні»:

«У аўтапарку працуюць такія ж людзі, як і мы.

Сёння выйшла на працу толькі 30 працэнтаў вадзіцеляў аўтапарка.

Усё, што зможа аўтапарк, ‒ зрабіць прыпынкі ўсім аўтобусам, якія праходзяць міма ЦКК.

Нам давядзецца ў бліжэйшы час дабірацца на працу і з працы ўсімі даступнымі сродкамі, у тым ліку і на таксі.

Усім жадаем цярпення і разлічваем на разуменне сітуацыі, якая склалася. Акрамя гэтага, нагадваем, што нам неабходна таксама не спыніць нашу вытворчасць.

Прадстаўнік адміністрацыі параіў «строга выконваць масачны рэжым, сацыяльную дыстанцыю, санітарныя нормы ў дачыненні да сябе і памяшканняў, дзе вы працуеце».

У аўтапарку сітуацыю не пракаментавалі. Мо і не было каму.

Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя

«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?» Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»

«Кладзём людзей на падстаўныя ложкі ў палаты, у калідоры, на маленькія канапкі». Медыкі — пра сітуацыю з COVID-19 у стацыянары

Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць