Грамадства

Беларусам пачалі прыходзіць паведамленні ад тэлеграм-бота «Перамога». Што адбываецца? 

Учора некалькі чытачоў «Нашай Нівы» паведамілі ў рэдакцыю, што ім прыйшлі мэсэджы ад бота плана «Перамога». 

Скрыншот, зроблены чытачом.

«Перамога» — сакрэтны план аўтарства аб'ядання сілавікоў ByPol. Як заявілі яго ініцыятары, людзі, што зарэгістраваліся ў плане, у нейкі момант праз яго атрымаюць «каманду да дзеянняў дзеля аднаўлення ў краіне дэмакратыі і законнасці».

У чым канкрэтна складаецца план «Плана «Перамога» і ці распрацаваны ён ужо, пакуль невядома. Яго аўтары абяцаюць «патрэбныя дзеянні ў патрэбны момант». Калі будзе гэты момант і што за дзеянні, інфармацыі таксама няма. 

Падпалкоўнік Аляксандр Азараў патлумачыў «Нашай Ніве», што такую рассылку яны сапраўды рабілі. 

«Мы выходзім на сувязь з тымі, з кім лічым важным пагаварыць асабіста. Гэтыя паведамленні атрымліваюць не ўсе людзі. Мы робім гэта з сапраўднага бота, але існуе і паралельная рассылка з ілжэ-ботаў «Перамога». Той, хто сумняецца, звычайна піша нам і перапытвае», — сказаў Азараў.

У студзені падпалкоўнік Аляксандр Азараў заяўляў «Нямецкай хвалі», што да плана «Перамога» «далучыліся больш за 200 тысяч беларусаў». Ідэю плана падтрымалі таксама некаторыя палітыкі, сярод якіх Святлана Ціханоўская і Зянон Пазняк. 

Нагадаем, у лістападзе мінулага года Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце стварэння, кіраўніцтва і ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні «Мабілізацыйны план «Перамога».

Таксама следчыя заявілі, што экстрэмісцкая група ByPol будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці за стварэнне гэтага экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім (часткі 1-2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Па першай частцы максімальнае пакаранне — да 7 год пазбаўлення волі, па другой — да 10. 

Дадаткова СК заявіў, што шукае і збіраецца пакараць таксама тых, хто знаходзіўся ў чаце телеграм-канала плана. Гэта частка 3 арт. 361-1 КК. Максімальнае пакаранне па ёй — да 6 год пазбаўлення свабоды.

Улады Беларусі прызналі шэраг удзельнікаў аб'яднання сілавікоў «Байпол» датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці. У спіс тэрарыстаў Мінск уключыў таксама Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Антона Матольку і іншых.

Чытайце яшчэ:

КДБ уключыў Ціханоўскую і Латушку ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

Меркаванне: «Жыццё-маліна» мусіць працягвацца, Мікіта беларусеў і беларусіў не для таго, каб гэта спынілася31

На мінскім бульвары Мулявіна з будынка Сбер Банка цячэ гарачая вада ВІДЭА4

Каля Мінска на віцебскай трасе перакулілася пажарная машына

Кузуркі — пажыўная і экалагічная ежа. Чаму ж людзі не хочуць іх есці?23

На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць