Свет

Беларусь уручыла ноту пратэсту Украіне за замену чырвона-зялёнага сцяга каля мэрыі Дняпра на бела‑чырвона‑белы

Пасольства Беларусі заявіла «рашучы пратэст» Украіне з-за адсутнасці рэакцыі мясцовых уладаў на зварот амбасадара пасля таго, як мэр горада Барыс Філатаў вырашыў замяніць размешчаны ля будынка мэрыі чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белым.

Заяву амбасада апублікавала на сваім сайце.

Замену сцяга пасольства назвала «актам дзяржаўнага вандалізму», а саму сітуацыю расцаніла як «цынічную праяву недружалюбнага стаўлення да суверэннай беларускай нацыі». Беларусь запатрабавала вяртання дзяржаўнага сцяга, афіцыйных выбачэнняў ад Украіны, разбору «па факце апаганьвання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы» і «прыняцця вычарпальных мер па недапушчэнні паўтарэння падобных фактаў у будучыні».

9 лютага ўлады Дняпра замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі, размешчаны каля мэрыі, на бела-чырвона-белы. Мэр горада Барыс Філатаў патлумачыў такое рашэнне «народнай ініцыятывай» і нязгодай з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны. Першапачаткова Філатаў паведаміў пра гэта ў Фэйсбуку, аднак цяпер пост недаступны.

Пазней Філатаў адрэагаваў на заяву амбасады іншым допісам. У ім ён заявіў, што жыве «ў свабоднай краіне».

«Таму, калі мясцовая моладзь за бюджэт удзелу ўстанавіла ў мэрыі флагштокі са сцягамі нацыянальных суполак, то яна мае права гэтыя сцягі мяняць так, як ёй захочацца. Тым больш, што ў адрозненне ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бела-чырвоны-белы сцяг не з'яўляецца забароненым ва Украіне», — растлумачыў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі10

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць