Усяго патроху

Аляксандра Маслякова ў КВЗ на час хваробы заменіць Дзмітрый Нагіеў

Месца вядучага КВЗ Аляксандра Маслякова, які заразіўся COVID-19, часова зойме акцёр Дзмітрый Нагіеў. Сам Нагіеў паведаміў, што ён будзе толькі першым сярод некалькіх новых вядучых.

Дзмітрый Нагіеў. Фота: ТАСС

Шоўмэн і акцёр Дзмітрый Нагіеў заменіць вядучага КВЗ Аляксандра Маслякова падчас гульні, запланаванай на 17 лютага. Паведамленне аб гэтым размешчанае на старонцы КВЗ у Інстаграме.

«17 лютага ў ЦАТРА (Цэнтральны акадэмічны тэатр Расійскай Арміі) пройдуць здымкі першай 1/8 фіналу. Вядучы гульняў — Дзмітрый Нагіеў!» — гаворыцца ў паведамленні на старонцы клуба.

Тэлевядучы Аляксандр Маслякоў заразіўся каранавірусам, пра што стала вядома 2 лютага. З-за гэтага ён не зможа весці першыя гульні новага сезона КВЗ.

У відэазвароце, апублікаваным на старонцы КВЗ, Маслякоў паведаміў, што першыя некалькі выпускаў гульні ў гэтым сезоне правядуць «не чужыя гульні людзі» і вядомыя гульцы.

Нагіеў пацвердзіў пазней, што будзе ўдзельнічаць у праекце. «Аляксандра Васілевіча замяніць немагчыма! На час яго хваробы яго заменяць некалькі вядучых. А я — першы з іх», — сказаў Нагіеў.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць