Грамадства

За мінулы год у Мінску была заведзена 21 крымінальная справа супраць кантралёраў грамадскага транспарту 

У 2021 годзе ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску расследавалі 21 крымінальную справу ў дачыненні да кантралёраў «Мінсктранса». Яны прымалі ад безбілетнікаў грошы (у якасці штрафу), а пасля выносілі пастановы на імя іншых грамадзян. А часам кантралёры і зусім не выносілі ніякіх пастаноў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае.

У Следчым камітэце прывялі прыклад аднаго прысуду: 53-гадовую мінчанку асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання ў два гады, а таксама 50 гадзін грамадскіх работ. Яна брала грошы ў безбілетнікаў, якія не мелі пры сабе дакументаў, а пазней, каб надаць законнасць сваім дзеянням, выпісвала пастановы на імя людзей, чые пашпартныя дадзеныя ў яе былі раней. Свае дзеянні яна матывавала тым, што хацела дамагчыся высокіх паказчыкаў на працы і атрымаць прэмію.

У Следчым камітэце ўдакладнілі, што кантралёры павінны дастаўляць безбілетнікаў з мэтай устанаўлення асобы ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі, аднак часта яны не робяць гэтага, каб не траціць час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць