Грамадства

Працаваць больш, а атрымліваць — столькі ж. Вузкім спецыялістам у дзіцячых садах хочуць павялічыць нагрузку, педагогі абураныя

На пачатку наступнага года вузкім спецыялістам (дэфектолагам, выкладчыкам фізкультуры і музыкі) дашкольных устаноў Беларусі плануюць змяніць рэжым працы і нагрузку, пры гэтым заробак застанецца ранейшым. Пра гэта парталу Zerkalo.io паведамілі педагогі некалькіх дзіцячых садоў. Супрацоўнікі збіраюць подпісы супраць такога рашэння і напісалі калектыўныя лісты ў Міністэрства працы і сацабароны, а таксама ў Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі.

Фота: depositphotos.com

Як расказалі педагогі, ім з калегамі аб новым праекце Міністэрства адукацыі стала вядома яшчэ ў снежні мінулага года. Ён распрацаваны «ў мэтах аптымізацыі штатнай колькасці работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі і спецыяльных дашкольных устаноў».

‒ Не ўсе спецыялісты ў курсе таго, што могуць быць нейкія перамены. Напрыклад, у Віцебску ў двух раёнах людзям ужо паведамілі, а ў адным ‒ яшчэ не. Нам расказалі, што сутнасць праекта такая: хочуць змяніць рэжым працы і нагрузку вузкім спецыялістам дашкольных устаноў ‒ кіраўнікам фізічнага выхавання, музычным кіраўнікам, дэфектолагам. Рабочы час плануюць павялічыць прыкладна ў 1,5 раза і на столькі ж павялічваюць нагрузку, а заробак пры гэтым пакідаюць ранейшы. Напрыклад, цяпер у музычных кіраўнікоў ‒ 4 групы дзяцей на стаўку, а плануюць зрабіць 6-7. Працоўны дзень на стаўку павялічваецца з 24 гадзін да 30 у тыдзень.

Паводле інфармацыі педагогаў, згодна з праектам пастановы, разлічваць заробак выкладчыкам музыкі і фізкультуры ў дзіцячых садах плануюць за колькасць груп, а не дзяцей. У выніку, як кажуць самі спецыялісты, гэта зменшыць аплату працы і прывядзе да скарачэння колькасці работнікаў у дзіцячых садах.

‒ Да прыкладу, у Віцебску вузкі спецыяліст са стажам 10 гадоў, першай кваліфікацыйнай катэгорыяй і нагрузкай 1,25 стаўкі зарабляе 600-700 рублёў. На стаўку выходзіць каля 500. Калі будзе ўкаранёны новы штатны расклад, то гэта ўжо будзе не 1,25 стаўкі, а проста стаўка, ‒ кажуць спецыялісты.

Педагогі ў розных рэгіёнах Беларусі пачалі збіраць подпісы супраць новаўвядзення. Таксама яны напісалі ліст у Міністэрства працы і сацабароны. З ведамства прыйшоў адказ (датаваны 10 лютага), што запыт ад педагогаў перанакіраваны ў Міністэрства адукацыі.

Там журналісту Zerkalo.io пракаментаваць наяўнасць ці распрацоўку праекта новай пастановы не змаглі. Таксама зазначылі, што пакуль педагогі ў Міністэрства адукацыі не звярталіся.

«Настаўнік не павінен звяртаць увагу на зарплату, бо гэта пакліканне». Пяць фактаў пра новага міністра адукацыі

У Беларусі 430 тысяч работнікаў адукацыі, з іх педагогаў толькі палова. Хто астатнія людзі?

Каментары

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць