Па розных ацэнках з Беларусі пасля выбараў 2020 года з'ехалі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысяч чалавек. Каб даведацца дакладную колькасць беларусаў, якія з'ехалі з краіны, платформа «Голас» аб'яўляе глабальны перапіс.

Павел Лібер — стваральнік «Голасу». Фота Dev.by
На думку аўтараў платформы, гэта дазволіць не толькі зразумець рэальную колькасць беларусаў, якія з'ехалі з Беларусі за апошнія паўтара года, але таксама дапаможа палегчыць легалізацыю беларусаў у іншых краінах і стануць асновай для справаздач АБСЕ і іншых міжнародных інстытутаў.
Каб прыняць удзел у перапісу, пераходзіце ў @golosby_bot і адпраўляйце каманду /diaspora
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары