Здарэнні66

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася

Рыбаку Аляксандру з Браслава падчас рыбалкі на адным з азёраў Аршанскага раёна пашанцавала злавіць амаль што рэкордны экзэмпляр гэтага віду рыбы, піша Fishing.by.

«Сам я з Браслава, часова пражываю ў Оршы. Вырашыў парыбачыць у гэтых мясцінах. Карася злавіў на звычайную летнюю вуду, у якасці прынады выкарыстаў апарыша з дажджавым чарвяком», — распавёў рыбак.

Вага рыбы склала 1,820 кг. Па меркаванні вопытных рыбаловаў, злавіць залатога карася вагой звыш паўтара кілаграма — вялікае шчасце. Гэта рыба цяжкая на рост, асцярожная і пераборлівая да прынад і нажывак. Круці не круці, а Аляксандру сапраўды пашанцавала, бо далёка не кожны рыбак можа пахваліцца такой залатой рыбкай.

Як ні дзіўна, але залаты карась у беларускіх рыбаловаў цяпер сустракаецца рэдка, а трафейныя экзэмпляры гэтай рыбы і ўвогуле ўспрымаюцца як нешта дзівоснае. Віной — няздольнасць нашага карася канкурыраваць з яго сярэбраным субратам з далёкага Амура, які калісьці завезлі ў Беларусь, і які добра адаптаваўся да мясцовых умоў. Ды і браканьеры зрабілі сваю справу, масава вылоўліваючы гэтую рыбу сеткамі і мярэжамі.

Але залаты карасік у беларускіх вадаёмах пакуль яшчэ не знік, і час ад часу ўсё ж радуе рыбаловаў сваімі асцярожнымі паклёўкамі.

Каментары6

  • Žvir
    17.05.2025
    Chlopiec tak ciopla apranuty, i dzmuchaūcy kvolyja, nie pavyrastali i nie cvili jašče padobna. Što ž takoje ?
  • Выпаленая зямля...
    17.05.2025
    Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася...

    ...и сжэрлі!
    Бо жраць няма ж чаго! Апасля нас - выпаленая зямля!
  • Астап
    17.05.2025
    Як па мне, дык смачней рыбы няма. У гады майго дзяцінства 80-х нам на вуду трапляўся ў 90% залаты карась, у нас яшчэ яго называлі балотны карась. Асабліва яго поўна было ў старых тарфяных канавах, дзе калісь людзі торф капалі. Не маг паверыць, што ён стаў рэдкасьцю -вельмі шкада.

Цяпер чытаюць

Расія выставіла Украіне восем умоў13

Расія выставіла Украіне восем умоў

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія выставіла Украіне восем умоў13

Расія выставіла Украіне восем умоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць