Свет

Украіна дабілася, каб перамовы адбыліся не ў Беларусі, а на мяжы Украіны і Беларусі

Прадстаўнік Расіі Мядзінскі заявіў, што «Расія гатовая праводзіць перамовы з Украінай з мэтай дасягнення міру ў любы час», хаця раней Масква заяўляла, што перамовы могуць адбыцца толькі ў Беларусі і што расійская дэлегацыя будзе чакаць толькі да 15:00. 

У самой прапанове праводзіць перамовы не на нейтральнай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, васала Расіі, фактычна, акупаванага расійскімі войскамі, з Беларусі наносіліся ўдары па Украіне, крылася форма прыніжэння. Масква хоча капітуляцыі Украіны, не мірных перамоваў.

У той жа час нечакана ўпарты супраціў украінцаў і цвёрдасць кіраўніцтва краіны сарвалі бліцкрыг. На 4-ы дзень вайны расійскія сілы не кантралююць ніводнага абласнога цэнтра Украіны, хоць у Маскве разлічвалі на падзенне Украіны за 1—4 дні пасля ўварвання. Амерыканская разведка таксама прадказвала падзенне Кіева, які знаходзіцца ўсяго за 90 км ад мяжы, за 48—96 гадзін пасля пачатку аперацыі, але гэтага не адбылося. Расійскія войскі нясуць цяжкія страты, і для далейшага прарыву ўкраінскай абароны ім можа спатрэбіцца ўступленне ў бой беларускай арміі, чаго Лукашэнка, здаецца, імкнуўся ўнікнуць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць