Здарэнні

Каля беларускай амбасады ў Рыме нешта выбухнула. Італьянцы кажуць пра петарду, беларусы пра «тэракт»

Італьянскія медыя паведамляюць, што каля беларускай амбасады ў Рыме падарвалі простую петарду, але МЗС Беларусі настойвае на версіі «тэракту», піша Радыё Свабода.

На месцы здарэння.

Як пішуць мясцовыя журналісты з газеты Correra della sera, інцыдэнт адбыўся ў аўторак увечары. Паведамляецца, што выбух не зрабіў ніякай шкоды будынку і не нанёс ніякіх траўмаў супрацоўнікам дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі.

Але МЗС Беларусі сцвярджае, што выбух адной з прылад адбыўся ў непасрэднай блізкасці ад газавай трубы і гэта ўяўляла «непасрэдную небяспеку ўсяму будынку і можна казаць пра адпаведныя мэты зламыснікаў». Паводле беларускага боку, адзін з прадметаў не здэтанаваў.

Паводле заявы МЗС, выбухам былі

«выбітыя вокны ў консульскім памяшканні, дэфармаваная металічная лаўка, якую выбуховай хваляй перакінула праз 1,5-метровую ўнутраную агароджу і адкінула на 5-7 мэтраў у бок, металічная шафа для захоўвання рэчаў для асоб, якія прыбываюць на консульскі прыём, асобныя бетонныя пліты і г. д».

У заяве таксама гаворыцца: «Супрацоўнікамі праваахоўных органаў Італіі, якія прыбылі на месца, здарэнне папярэдне кваліфікавана як тэрарыстычны акт».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі3

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

Вольга Лойка: Лукашэнка вельмі моцна баіцца Пуціна27

«Вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе». Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны12

У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа52

Мінскія ўлады расказалі, дзе абсталююць пляцоўкі для пляжнага валейбола і футбола2

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, пажадаў «па-сапраўднаму незалежнага развіцця»14

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі30

Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі3

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць