Свет

У Кіеве загінула журналістка выдання The Insider Аксана Бауліна

Карэспандэнтка расійскага часопіса The Insider Аксана Бауліна трапіла пад абстрэл і загінула.

Разам з ёй загінула яшчэ адна цывільная асоба. Яшчэ два чалавекі, якія суправаджалі журналістку, параненыя і шпіталізаваныя.

Бауліна выконвала ў Кіеве рэдакцыйнае заданне, паведаміла яе выданне. Яна здымала разбурэнні пасля абстрэлу расійскімі войскамі Падольскага раёна Кіева і патрапіла пад новы ракетны абстрэл.

Да прыходу ў The Insider Аксана працавала ў «Фондзе барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага. Пасля ўнясення арганізацыі ў спіс экстрэмісцкіх яна вымушаная была з'ехаць з Расіі. У якасці карэспандэнта Аксана паехала ва Украіну, дзе паспела зрабіць некалькі рэпартажаў з Львова і Кіева.

Сярод іншага Аксана Бауліна супрацоўнічала з рускамоўнай рэдакцыяй «Белсата» «Вот Так».

Паведамляючы пра смерць Баулінай, калегі Аксаны прадэкларавалі, што нягледзячы на гэта «мы працягнем асвятляць вайну ва Украіне, у тым ліку і такія ваенныя злачынствы Расіі, як выбіральныя абстрэлы жылых раёнаў, дзе гінуць мірныя жыхары і журналісты».

Гэта ўжо другая смерць журналіста ва Украіне, пра якую паведамілі СМІ 23 сакавіка. Раніцай Нацыянальны саюз журналістаў Украіны паведаміў пра тое, што ад мінамётнага абстрэлу загінуў Віктар Дзядоў, аператар мясцовага тэлеканала «Сігма» ў Марыупалі. Ён памёр у блакаваным горадзе 11 сакавіка…

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць