Грамадства

Берасце. Турчаняк

Суд Ленінскага раёна Брэста 18 жніўня разгледзеў матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні да каардынатара Руху «За Свабоду» па Брэсце Дзяніса Турчаняка.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, суд прызнаў Турчаняка вінаватым на падставе арт. 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) і аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (1 мільён 400 тысяч рублёў).

Паводле слоў праваабаронцы, Турчаняка затрымалі 17 жніўня ў 18.20 непадалёк ад помніка, прысвечанага гісторыі Брэста, на скрыжаванні вуліц Савецкая і Гогаля, дзе ў 18.00 адбыўся флэшмоб мясцовых актывістаў дэмсіл.

Дзяніс Турчаняк і актывіст міжнароднага грамадскага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) Міхаіл Ільін назіралі за акцыяй. Да Ільіна падышлі два чалавекі ў цывільным і павялі яго ў адзін з двароў на вуліцы Гогаля. Сведка гэтага інцыдэнту Турчаняк пайшоў за імі, і яго таксама затрымалі. Затым абодвух актывістаў даставілі ў Ленінскі РАУС. Там у дачыненні да затрыманых былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. У дачыненні да Турчаняка — за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў, Ільіна — за дробнае хуліганства. У 21.40 Дзяніс Турчаняк быў адпушчаны з міліцыі. Міхаіл Ільін правёў ноч у ізалятары часовага ўтрымання.

«Сёння ў судзе Ленінскага раёна адкладзены разгляд адміністрацыйнай справы Міхаіла Ільіна, бо ён заявіў аб выдзяленні яму адваката. Дата правядзення судовага пасяджэння — 25 жніўня, пачатак у 10.00», — паведаміў Кісляк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа35

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі2

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі15

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць59

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа35

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць