Таргі адкрыліся са значнага ўмацавання беларускага рубля да еўрапейскіх валют.

Даляр патаннеў на 10,63 капейкі да 3,0536 беларускага рубля.
Еўра ўпаў на 10,31 капейкі да 3,3605 рубля.
Расійскі рубель вырас на 9,2 капейкі да 3,4577 беларускага за 100 адзінак.
Піку даляр і еўра дасягнулі на таргах 15 сакавіка (3,3195 і 3,6670 адпаведна) пасля чаго пачалося зніжэнне. Расійскі рубель мінімальна каштаваў на таргах 9 сакавіка (2,7395 за 100 адзінак)
Перад пачаткам вайны ва Украіне даляр і еўра каштавалі 2,6419 і 2,9945, на пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі — 3,4322 за 100 адзінак.
Каментары